Апошні раз удаву заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера, вядомага культуролага Юлію Чарняўскую бачылі днём 18 мая ў прыёмным аддзяленні Гарадской клінічнай бальніцы №1 Мінска.
Чарняўская паспела паведаміць, што перанесла гіпертанічны крыз, але ад шпіталізацыі адмовілася. У бальніцы побач з ёй знаходзіўся аператыўнік.
Увечары стала вядома, што Чарняўскую адпусцілі з бальніцы, але куды яе павезлі, не ведаюць ні сваякі, ні адвакат.
Пажылая маці Юліі Чарняўскай жыве ў Мінску, дачка — у Ізраілі.
Каментары