«Міжведамаснай камісіяй зроблена выснова аб тым, што інфармацыя, апублікаваная ў газеце «Новы час «(N3 ад 2021/01/22 і N 4 ад 2021/01/29), спрыяе нанясенню шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Міністэрства інфармацыі патрабуе выправіць парушэнні ў наступным нумары і праінфармаваць пра гэта міністэрства», — гаворыцца ў лісце ведамства.
У парушэнне вышэй указанага артыкула Закона аб СМІ ў газеце «Новы Час» былі размешчаны наступныя артыкулы:
«Чаму дыялогу не было, няма i не будзе» №3, 22.01.2021 2021 г.;
«Крымiнальны» 2020-ты. Як i за што пратэстоўцы атрымлiвалi тэрмiны зняволення» №3, 22.01.2021;
«Пакуль мяне дапытвалi, побач збiвалi людзей, i нiкora гэта не бянтэжыла» ст. 6-7, №3, 22.01.2021;
«Гета для ўлады» №4, 29.01.2021.
«Чым жа так перашкаджаюць незалежныя медыя тым, хто лічыць сябе ўладай? Чаму ўжо колькі месяцаў ідзе сапраўднае паляванне на незалежных журналістаў? Кагосьці адмовіліся друкаваць, кагосьці пазбавілі статусу СМІ, а кагосьці наогул кінулі за краты. За што? За праўду. Праўда сёння і ёсць найгоршае злачынства. Асабліва, калі яе хочуць ведаць мільёны, — каментуе ліст галоўны рэдактар «Новага Часу» Аксана Колб.
— Мінінфарм патрабуе «ліквідаваць названыя парушэнні пры выпуску чарговага нумара газеты «Новы Час», аб чым праінфармаваць Міністэрства інфармацыі не пазней за 5 красавіка 2021 года». Як іх ліквідаваць, не сказана. Ці то адклікаць усе асобнікі газеты і спаліць? Ці напісаць, што ў гэтых артыкулах усё не праўда? А яшчэ цікава, што ад гэтага зменіцца. Дзяўчына Паліна, якая прайшла праз маральныя і фізічныя катаванні, раптам захварэе на амнезію? Шматлікія абсурдныя прысуды апошняга часу раптам стануць законнымі? Калі так, то, шаноўныя чытачы, лічыце, што ўсё, што вы ўбачылі ў вышэйзгаданых артыкулах у №3 і № 4 «Новага Часу», можа спрыяць нанясенню шкоды нацыянальнай бяспецы, таму лепш забудзьце, нікому не расказвайце і больш не чытайце.
Хаця мне здаецца, што шкоду нацыянальным інтарэсам маёй любімай Беларусі наносяць зусім іншыя дзеянні».
Каментары