Прысуд смаргонцу Рамуальду Улану пакінуты без зменаў. Ён адправіцца на хімію
Сёння абласны Гродзенскі суд пакінуў без зменаў прыгавор прадпрымальніку, былому заснавальніку і выдаўцу «Новай газеты Смаргоні», піша «Рэгіянальная газета».
Раней Смаргонскі суд прысудзіў Улану два з паловай гады хіміі. Мужчына падаваў на абскарджванне прысуду ў абласны суд.
Экс-выдаўцу «Новай газеты Смаргоні» Рамуальду Улану далі 2,5 года «хіміі» за лістоўкі пра міліцыянераў
Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. Пацярпелымі па справе праходзяць сямёра супрацоўнікаў Смаргонскага райаддзела міліцыі.
— Ні 220 подпісаў смаргонцаў, ні пасведчанне інваліда першай групы 89-гадовай матулі не падзейнічалі на гродзенскіх суддзяў, — кажа Рамуальд Улан.
Каментары