Грамадства

Экс-выдаўцу «Новай газеты Смаргоні» Рамуальду Улану далі 2,5 года «хіміі» за лістоўкі пра міліцыянераў

5 студзеня ў судзе Смаргонскага раёна абвясцілі прысуд прадпрымальніку і былому ўладальніку і рэдактару «Новай газеты Смаргоні» Рамуальду Улану. Яго прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 188 Крымінальнага кодэкса «Паклёп». Суд прызнаў Улана вінаватым у распаўсюджанні непраўдзівых звестак. Пастанавілі асудзіць яго на 2 гады і 6 месяцаў з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і спагнаць па 300 і 500 рублёў пацярпелым, паведамляе Рэгіянальная газета.

Пачуўшы прысуд, людзі ў судовай зале скандавалі «Ганьба!»

Такім чынам патрабаванне дзяржаўнага абвінаваўцы задаволенае часткова. Прыгавор не ўступіў у законную сілу.

Максімальнае пакаранне, якое прадугледжвае артыкул 188 — абмежаванне свабоды тэрмінам да трох год. Менавіта такую санкцыю запатрабаваў дзяржаўны абвінаваўца, а таксама кампенсацыю пацярпелым у памеры 1000 рублёў кожнаму.

Улану паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. Пацярпелымі па справе праходзілі сямёра супрацоўнікаў Смаргонскага райаддзела міліцыі. Справу разглядаў суддзя Сяргей Боландзь, дзяржаўным абвінаваўцам выступіў Андрэй Клышэвіч.

24 верасня ў гарадской суполцы Укантакце «Чуткі Смаргонь» размясцілі пост з карцінкай з мультфільма «Том і Джэры», дзе кот адчыняе дзверы, у якія ўваходзіць некалькі іншых катоў. Зверху надпіс «Калі цябе пакрыўдзілі ў «Чутках» і ты завеш падтрымку». Зверху аўтар публікацыі напісаў: «Калі не абароняць, то хоць палайкаюць. Знаёма?».

Пад гэтым пастом Рамуальд Улан размясціў два каментары, за якія прадпрымальніка і прыцягнулі да адказнасці. 

На судовым пасяджэнні Улан віну цалкам не прызнаў, хаця не адмаўляў, што фотаздымкі лістовак і подпісы размясціў ён.

Каментары

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вусы, лапы, пашпарт Новай Беларусі — вось мае дакументы». Найлепшыя твіты тыдня3

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →