Улада3131

Назіральнік, які зняў на відэа ўкід бюлетэняў у Брэсце, расказаў усе падрабязнасці гісторыі

13 лістапада назіральнік Юрый Вашчанчук зняў на відэа спробу апусціць у скрыню стос бюлетэняў на ўчастку №37 Брэсцка-Усходняй акругі №3. Дзяўчыну з відэа хутка ідэнтыфікавалі: яе завуць Настасся Кулічкова, яна працуе педагогам-псіхолагам у дзіцячым садку, які знаходзіцца за 50 метраў ад выбарчага ўчастка.

Настасся Кулічкова

Загадчыца гэтага садка Таццяна Мосіна ўзначальвае выбарчую камісію на ўчастку №37.

Увечары 13 лістапада «Наша Ніва» звязалася з Таццянай Мосінай — заспела яе на працоўным месцы ў садку.

Таццяна Мосіна.

Але жанчына адмовілася ад каментараў. «У нас бацькоўскі сход, не магу гаварыць», — паведаміла Мосіна і кінула слухаўку. Праўда, праз некалькі хвілін работнікі школы паведамілі, што дырэктарка ўжо сышла з працы.

«Наша Ніва» звязалася з Вашчанчуком, каб ён распавёў, што адбываецца на ўчастку сёння.

Назіральнік Юрый Вашчанчук.

«Учора гэтая дзяўчына спакойна сышла. Старшыня камісіі Мосіна нічога не зрабіла, не спрабавала спыніць дзяўчыну, разабрацца ў тым, што адбываецца, ці паклікаць міліцыю. У нас была невялікая размова з ёй, Мосіна заявіла, што ніяк не датычная да таго, што адбываецца. Тады я яшчэ не ведаў, што дзяўчына — падначаленая Мосінай, — кажа Юры Вашчанчук. — Адбылося гэта ўсё апоўдні прыкладна. А ўжо пасля абеду на ўчастку вывесілі аб’яву: «Відэаздымку можна весці толькі з дазволу старшыні камісіі». Вось і ўся падзяка за тое, што я прадухіліў укід бюлетэняў.

Увогуле Мосіна паводзіць сябе дзіўна. Яна не хоча са мной размаўляць. Сама хоць і прысутнічае на ўчастку, але яе нібыта няма. То сядзіць у пакоі для адпачынку, які тут побач. То прыходзіць раніцай на гадзінку, пасля знікае. Часам з’яўляецца на 2-3 гадзіны… Нейкія працоўныя моманты з ёю абмеркаваць немагчыма.

Вось зараз падчас нашай гутаркі Мосінай на ўчастку няма.

Я сёння спрабаваў з ёй пагаварыць, распавесці пра парушэнні на ўчастку. Яна адмовілася, нават паклікала міліцыянта, каб ён мяне адагнаў, бо нібыта я перашкаджаю, не даю прайсці. Пасля Мосіна спакойна сышла».

Пасля з’яўлення відэа са спробай укіду ў сацсетках пачалі абмяркоўваць: як Вашчанчук пачаў здымку менавіта ў патрэбны момант? Юрый патлумачыў гэта.

«Я чуў, як падаюць некаторыя бюлетэні — гук быў дзіўны, і я пачаў падазраваць, што ідуць укіды. Стаў больш уважліва сачыць за ўсім. І калі дзяўчына зайшла ў кабінку для галасавання, я, канечне, не бачыў, што там адбывалася. Але вельмі добра чуў, што яна дастае штосьці з сумачкі. Таму я на ўсякі выпадак пачаў здымаць, падышоў да яе і спытаўся, што ў руках. Каб я памыліўся, то выбачыўся б і выдаліў відэа. Але ж аказалася тое, што аказалася», — кажа Вашчанчук.

Кулічкова пазней коратка пракаментавала свой учынак мясцоваму парталу «Брэст-Сіці»: маўляў, у руках яе быў не стос бюлетэняў, а толькі адзін, складзены ўтрая. Вашчанчук упэўнены — гэта хлусня.

 «У яе ў руках дакладна была не адна паперка, складзеная некалькі разоў. Там было штук 20 бюлетэняў. Я ўпэўнены, што гэта былі бюлетэні, я гэта бачыў на ўласныя вочы.

І яшчэ такі нюанс — скрыня для галасавання мае такую адтуліну, што ліст А4 туды не праходзіць, бюлетэнь трэба скласці ўдвая. А дзяўчына загадзя ведала, што бюлетэні трэба скласці. Гэта дзіўна. Бо большасць тых, хто галасуе, трохі губляюцца каля скрыні, просяць дапамогу ў членаў камісіі, пытацца, як закінуць бюлетэнь. А гэта дзяўчына ўжо ведала, што рабіць, загадзя склала той стос так, каб ён пралез у скрыню», — кажа Вашчанчук.

Дарэчы, у дзень выбараў — 17 лістапада — Вашчанчук будзе святкаваць свой 36-ы дзень народзінаў. Правесці яго Юры плануе на ўчастку.

«Для мяне гэта прынцыпова. Я бачыў, якая вакханалія была падчас мінулых выбараў. Мяне гэта зусім не задавальняе. Я грамадзянін, і маю сваю пазіцыю», — кажа Вашчанчук.

Ярмошына пра ўкід бюлетэняў у Брэсце: Назіральніка трэба пазбавіць акрэдытацыі

Назіральніка, які зняў спробу ўкіду бюлетэняў, усё ж пазбавілі акрэдытацыі ў прысутнасці прадстаўнікоў АБСЕ

Кіраўніца дзяўчыны, якая спрабавала ўкінуць стос бюлетэняў: Яе ж ніхто не злавіў за руку

Каментары31

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →