Грамадства5151

Сталіністы-бальшавікі: хто арганізоўвае «Бессмяротны полк» у Мінску? 

Стала вядома, што Мінгарвыканкам усё ж даў дазвол на правядзенне ў Мінску 9 Мая асобнага шэсця «Бессмяротны полк», хаця спачатку гарадскія ўлады забаранілі такую акцыю. «Бессмяротны полк» выкарыстоўваецца прапагандай для прасоўвання «рускага свету».

Злева направа: Станіслаў Акружко, Валерый Драко і Валерый Перавошчыкаў. Фота rodveche.ru

А што за людзі стаяць за гэтым мерапрыемствам?

На першы план выйшла асоба былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў Валерыя Драко. Калісьці ён быў у шэрагах калякінскай партыі ПКБ, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, але падчас канстытуцыйнага крызіса 1996 года падтрымаў Лукашэнку. Дзякуючы гэтаму, Драко займеў месца дэпутата ў першым скліканні Палаты прадстаўнікоў.

Потым Драко ўвайшоў у афіцыйную Камуністычную партыю, быў кіраўніком Мінскага гарадскога камітэта КПБ. У 2004 годзе ў інтэрв’ю «Белгазеце» Валерый Драко гаварыў пра хутчэйшае правядзенне рэферэндуму па Канстытуцыйным акце Беларусі і Расіі, што фактычна б ставіла кропку на беларускім суверэнітэце.

На выбарах 2010 года Валерый Драко падтрымаў кандыдата Віктара Цярэшчанку, быў яго даверанай асобай. Пасля тых выбараў толькі два кандыдаты не былі арыштаваныя — Лукашэнка і Цярэшчанка.

Цяпер Драко з’яўляецца сябрам аргкамітэта Беларускай камуністычнай партыі працоўных. Таксама ён старшыня Міжнароднага грамадскага аб’яднання «За Радзіму! За Сталіна!»

Васіль Зелікаў з’яўляецца старшынёй бальшавіцкай арганізацыі «Айчына». Ён кожны дзень прыходзіў на суд над «рэгнумаўцамі», актыўна каментаваў перыпетыі справы.

У 2014 годзе Зелікаў выступаў з заявай, каб Лукашэнка прызнаў незалежнасць Данецкай Народнай Рэспублікі. Зелікаў адзін з тых, хто прыходзіць на 7 лістапада да помніка Леніна з партрэтамі Сталіна. Шмат разважае пра «імперыялістычную палітыку ЗША».

Яшчэ адзін камуніст-бальшавік Леанід Школьнікаў збіраў грошы на помнік Сталіну ў Мінску. У 2010 годзе за паўгода ён сабраў 670 даляраў.

Ён прадстаўляе арганізацыю «За Саюз і камуністычную партыю Саюза». «Да нашай бяды, лідараў маштабу Уладзіміра Леніна ці Іосіфа Сталіна сучаснасць пакуль не вылучыла», — казаў у адным інтэрв’ю Школьнікаў.

«У чалавецтва - толькі два выйсці: або глабальны сацыялізм, альбо гібель цывілізацыі», — казаў Школьнікаў.

Станіслаў Акружко з’яўляецца старшынёй аргкамітэта па стварэнні Беларускай камуністычнай партыі працоўных, якой ужо шэсць разоў адмаўляў у рэгістрацыі Мінюст. Таварыш Акружко таксама выхадзец з ПКБ, але быў выключаны з партыі ў 2009 годзе. Акружка не пагаджаўся з пераіменаваннем партыі ў «Справядлівы свет».

«Яны абаранялі інтарэсы свайго народа», — казаў Акружко пра арыштаваных публіцыстаў «Рэгнума».

Каментары51

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў12

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША — успышка кішачнай інфекцыі праз гамбургеры «Макдональдса»2

Латушка выказаўся пра ідэю вярнуць заходніх паслоў у Беларусь13

14-гадовую гродзенскую школьніцу асудзілі на 10 гадоў калоніі за адзін грам наркотыкаў11

Шоўмен Арцём Рыбакін перакваліфікаваўся ў брокера па нерухомасці5

На поўдні Беларусі сёння былі вельмі яркія заходы сонца ФОТЫ4

У Маладзечне ўсталявалі апору ЛЭП, якая паставіла рэкорд2

Стваральнік «Флібусты», падобна, пайшоў з жыцця праз эўтаназію7

Хто гэты незвычайны аграрый, якога ўзнагародзілі на «Дажынках»?7

«Лукашэнка — маньяк улады, палітычны звер» — былы амбасадар Польшчы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў12

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →