Рэйтынг наведвальнасці беларускіх інфармацыйных сайтаў у студзені 2018 года ЛІЧБЫ
«Наша Ніва» публікуе абноўлены рэйтынг папулярнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за студзень 2018 года.
Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, за снежань «Наша Ніва» мела 6 800 000 праглядаў.
Іншыя больш дакладныя лічыльнікі даюць для «Нашай Нівы» сувымерныя лічбы. Паводле Google Analytics, колькасць праглядаў была на 6,2% вышэйшай.
Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца.
У спіс уключаныя толькі сайты, рэдакцыі якіх месцяцца ў Беларусі.
Колькасць праглядаў старонак паводле дадзеных SimilarWeb за студзень 2018 года, мільёнаў
- Навінныя падраздзелы Tut.by (навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша)— 100,4 (агулам партал — 157,66)
- Навінныя падраздзелы Onliner.by (людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі) — 40,15 (агулам партал — 178,89)
- NN.by / Наша Ніва — 6,8
- Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі — 6,34
- Pressball.by (без уліку форума) — 6,17
- БелТА — 4,61
- Спутнік Беларусь — 3,98
- By.tribuna.com — 3,84
- Советская Белоруссія — 3,57
- S13.ru (Гродна) — 3,49
- Сільные Новості (Гомель) — 3,4
- Белорусскій партізан — 3,38
- Салідарнасць / Gazetaby.com — 3,17
- Citydog.by — 2,98
- Udf.by — 2,95
- Naviny.by — 2,63
- Белсат — 2,48
- Віртуальны Брест — 2,3
- Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія — 1,68
- Інтэкс-Прэс (Баранавічы) — 1,38
- Сталічнае тэлебачанне — 1,26
- Радыё Свабода — 1,18
- Куку.org — 1
- Еўрарадыё — 0,77
- АНТ — 0,73
Удакладненне: у навінныя падраздзелы tut.by дададзена статыстыка Афішы.tut.by
Каментары