Навукоўцы зафіксавалі таямнічыя гравітацыйныя хвалі, якія Эйнштэйн прадказаў 100 год таму
Калабарацыя Advanced LIGO змагла зафіксаваць сігнал гравітацыйных хваляў акустычнага дыяпазону. Хвалі з'явіліся пасля злівання дзвюх чорных дзірак масай каля 29 і 36 мас Сонца. Паводле дадзеных навукоўцаў зліванне адбылося 1,3 мільярда гадоў таму. Пры гэтым была выдзелена энергія, эквівалентная тром масам Сонца.
«Мы злавілі гравітацыйныя хвалі, мы зрабілі гэта», — заявіў на прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне прадстаўнік Advanced LIGO.
Сігнал быў зафіксаваны яшчэ першага верасня, але шмат часу пайшло на аналіз. Сігнал злавілі абодва лазерныя інтэрферометры побач з Лівінгстонам у штаце Луізіана і Хэнфордам у Вашынгтоне.
Гравітацыйныя хвалі — прамое следства ўраўненняў агульнай тэорыі адноснасці, прапанаваных Альбертам Эйнштэйнам ў 1915 годзе. У адрозненне ад электрамагнітных хваляў — святла — інтэнсіўнасць гравітацыйных хваляў на шмат парадкаў менш, таму выявіць іх удалося толькі праз 100 гадоў з моманту прадказання.
Як гучыць зліццё, можна паслухаць тут:
Каментары