Тэатр33

У Магілёве з-за ананімкі знялі з паказу спектакль - відэа

У ім была сцэна самагубства Маякоўскага.

У Магілёўскім абласным тэатры лялек пасля ананімкі зняты з паказу спектакль «Мёртвыя і жывыя фігуркі» з перформансам «ROT» пра самагубства савецкага паэта Уладзіміра Маякоўскага. Ананімку даслалі ва ўпраўленне культуры. Гледачы абураныя, што пастаноўку знялі з паказу.

Спектакль і перформанс ужо паказвалі ў магілёўскім тэатры лялек. Прэм’ера выклікала ў горадзе шырокі рэзананс.

Факт забароны ў тэатры не прызнаюць, заяўляюць, што прадстаўленні адкладзеныя, таму што 22 лістапада сцэна занятая іншымі спектаклямі.

«Адзінае, што, так, ананімка сапраўды паступіла. Не нам, а ва ўпраўленне культуры, — паведаміла супрацоўніца тэатра лялек. — На „ROT“ — на перформанс. Мы ж ніякім чынам не забаранялі паказ гэтага спектакля. Адзінае, што, магчыма, нейкія мерапрыемствы рэпертуарнага плана з’явіліся, таму не было куды ўпісацца, і гэты спектакль у гэты дзень не было магчымасці паказаць».

Што магло так напалохаць кагосьці ў перформансе, што ён звярнуўся са скаргай ва ўпраўленне культуры, пытаюся ў суразмоўцы. Яна прызналася, што сам перформанс ў тэатры не бачыла, толькі на відэа ў інтэрнэце. Ўбачаным шакаваная.

«Зараз вельмі шмат моладзі зацікаўлена самагубствам, — адзначае яна. — А там менавіта на сцэне паказалі самагубства Маякоўскага.

Нічога больш, акрамя гэтага, не паказалі, ні пра яго жыццё і творчасць не паказалі. Вось менавіта гэта і падштурхнула гледачоў напісаць такую ​​скаргу».

А якія ўражанні ад спектакля і перформансе у гледачоў? Вось адно з меркаванняў:

«Магу дакладна сказаць, што ніякіх заклікаў да самагубства там не было. Спектакль зусім пра іншае — пра тое, што людзі нашыя, і грамадства таксама, такія гадкія па сваёй натуры, што робяць грошы на смерці вядомага чалавека.
Там асобу Маякоўскага проста як прыклад ўзятая».

Адзін з аўтараў перформансу, акцёр магілёўскага тэатра лялек Юрый Дзівакоў, адмовіўся каментаваць сітуацыю, якая склалася вакол пастаноўкі:

«Нас папрасілі пакуль аб гэтым не распавядаць.
Сапраўды мы ведаем, што 22 лістапада гэтага нічога не будзе. Нас папрасілі, каб мы не паказвалі», — адзначыў ён.

Каментар з нагоды забароны пастаноўкі лялечнага спектакля ва ўпраўленні культуры атрымаць не ўдалося. Гледачы тым часам незадаволеныя, што спектакль не пакажуць: «Пастаноўка цікавая яшчэ і тым, што ў Магілёве такога роду падзеі здараюцца надзвычай рэдка. Для людзей, якія цікавяцца нестандартным мастацтвам, гэта была вялікая радасць».

Прэм’ера спектакля «Мёртвыя і жывыя фігуркі» з перформансам «ROT» ў Магілёўскім тэатры лялек адбылася 21 кастрычніка.

Гэтая пастаноўка — частка эксперыментальнага праекта «Другая сцэна» для аматараў нестандартнага мастацтва.
Перформанс акцёры рабілі спецыяльна для міжнароднага фестывалю ў Швейцарыі. Ці пакажуць яшчэ раз яго ў Магілёве, невядома.

Каментары3

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →