Грамадства3535

Абвінавачаны ў здрадзе Радзімы Андрэй Гайдукоў працаваў слесарам, ягоны падзельнік — у ЖКГ

8 лістапада ў Віцебску быў затрыманы намеснік кіраўніка моладзевай суполкі «Саюз маладых інтэлектуалаў» Андрэй Гайдукоў. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ «Амерыканцы».

Цікава, што пра дзейнасць Саюза раней нічога не было чуваць.

Паводле наяўнай, абрыўкавай інфармацыі, КДБ абвінавачвае маладога актывіста ў намеры заключыць пагадненне з амерыканскімі спецслужбамі (ЦРУ). Гайдукова абвінавачваюць па артыкуле 356 «Здрада Радзіме». Гэта ад 7 да 15 гадоў турмы. Хоць спачатку абавіначвалі па артыкуле 356 частка 1 «Усталяванне супрацоўніцтва са спецслужбай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы». Паводле гэтага, можна атрымаць не больш за два гады.

Што такое «Саюз маладых інтэлектуалаў»? Старшыня арганізацыі Яўген Канстанцінаў кажа:

«Мы ўтварыліся тры гады таму, летась удзельнічалі ў Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі. Хаця найперш мы грамадска-культурніцкая арганізацыя. Ствараем платформу для партыі інтэлектуалаў».

Яўген Канстанцінаў называе абвінавачанні супраць Гайдукоў абсурдным. «Гэта трызненне. Ён не вучоны, не вайсковец, не разведчык. Ён нават не ведае англійскай мовы, у школе вывучаў нямецкую».

Андрэй Гайдукоў працаваў звычайным слесарам на заводзе «Нафтан» у Наваполацку. Навучаўся ва ўніверсітэце завочна.

Мама Андрэя Гайдукова Вольга Пятроўна кажа: «Вядома, у сына быў свой пункт гледжання на ўсё. Ягонае затрыманне — ці звычайнае глупства, ці падстава».

Жанчына кажа, што 8 лістапада ў іх дома прайшоў ператрус. Канфіскавалі кампутары, тэлефоны. Учора яна разам з Яўгенам Канстанцінавым ездзіла ў Мінск, каб перадаць сыну неабходныя рэчы.

«Цяпер у яго дзяржаўны адвакат, але шукае іншага. Тут вельмі цяжка, бо гэта не маёмасныя справы, напрыклад. У гэтай сферы знайсці спецыяліста не так і лёгка», — кажа Вольга Пятроўна.

Дарэчы, Андрэй Гайдукоў не быў сябрам Хрысціянскай дэмакратыі. «Я некалькі разоў з ім размаўляла па тэлефоне, але ён не далучаўся да нашага аргкамітэта», — кажа кардынатар БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец.

Затое ў БХД быў Ілля Багданаў з Полацка, якога таксама затрымлівалі па гэтай справе 8 лістапада. «Дамовіўся з сябром, што ён пераначуе ў мяне, яму трэба было некуды ехаць, а я жыву побач з вакзалам. Чую званок у дзверы адчыняў. Стаяць невядомыя мужчыны. Кажуць, з КДБ. Разам з імі былі два студэнты — панятыя».

У Іллі Багданава дома канфіскавалі дыскі, флэшкі, як звязаныя з «Саюзам маладых інтэлектуалаў», так і з БХД. Сярод іх былі і заклікі на Плошчу-2010.

«Надзелі наручнікі, кінулі на задняе сядзенне машыны. Спачатку адвезлі ў Наваполацк, там яшчэ раз правялі асабісты надгляд, а потым павезлі ў Мінск», — кажа Ілля Багданаў.

У сталіцы яны былі бліжэй да гадзіны ночы.

«Павялі мяне з наручнікамі некуды наверх. Казалі, каб не паварочваў галаву. Мне здалося, што там бачыў Гайдукова ў апошні раз. Прывялі да следчага, быў допыт. Не магу сказаць, што на ім было [даў падпіску аб неразгалошванні]. Мне паказалі доказы супраць Гайдукова. Доказы не пісьмовыя. Але там усё вельмі сур’ёзна. Біць не білі, але псіхалагічны ціск быў».

Хлопец кажа, што пасля допыту яго выставілі з будынка. «Я злавіў таксі і папрасіў, каб давезлі да кальцавой. Заплаціў сто тысяч. Лавіў папуткі, яны ўвайшлі ў маю сітуацыю і нават не ўзялі грошай. Прыехаў дадому, прыняў душ і нават да 8-й раніцы паспеў на працу».

Ілля Багданаў працуе ў сістэме ЖКГ Полацка. «На наступны дзень на працу прыходзілі супрацоўнікі КДБ. Казалі, што Гайдукоў мяне здаў. Магчыма, гэта ў іх такі псіхалагічны трук, але мне ўзгадалася апошняя размова з Гайдуковым, дзе той казаў: «Калі што, я цябе таксама за сабой пацягну».

Пакуль што Ілля Багданаў адмаўляецца паведамляць, у якім статусе ён знаходзіцца. Таксама і мама Андрэя Гайдукова не ведае, на колькі дзён яе сын узяты пад варту.

Каментары35

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу3

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня5

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін кінатэатр — за 20 метраў ад метро і з шэзлонгамі3

Абуранаму кіроўцу, чый аўтобус дзеці загадзілі пасля экскурсіі, давялося выдаліць відэа — каб не нагнятаць4

Уладальнік расійскага судна, якое ішло ў Сірыю і затанула, заявіў, што гэта тэракт

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў8

Ядзерныя міжкантынентальныя балістычныя ракеты робяцца непрыдатнымі нашмат хутчэй, чым лічылася раней12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →