Свет

Бортправаднікі Lufthansa страйкуюць, патрабуючы росту заробку на 5%

Скасаваныя каля 1200 ўнутраных і міжнародных рэйсаў, амаль дзьве траціны з запланаваных.

У параўнаньні з двума папярэднімі забастоўкамі супрацоўнікаў Lufthansa, якія адбыліся нядаўна, цяперашняя закранула ўсе 15 аэрапортаў Нямеччыны, зь якімі супрацоўнічае гэтая авіякампанія.

Бортправаднікі патрабуюць падвышэньня заработнай платы на 5%, а таксама адмовы кіраўніцтва кампаніі ад прыцягненьня на працу часовага пэрсаналу зь іншых фірмаў.

Газэта Frankfurter Allgemeine адзначае, што кіраўніцтва Lufthansa недаацанілі рашучасьць бортправаднікоў. «Кіраўнік гэтай авіякампаніі Крыштаф Франц, — піша выданьне, — прызнаўся, што не чакаў такога маштабнага страйку і гэткіх рашучых дзеяньняў прафсаюзу бортправаднікоў». «Гэты страйк носіць зусім неадэкватны характар», — прыводзіць Frankfurter Allgemeine выказваньне Крыштафа Франца.

Пры гэтым, адзначае газэта Passauer Neue Presse,

кіраўніцтва авіяперавозчыка ня мае намеру абскарджваць дзеяньні страйкоўцаў ў судовым парадку.
Член кіраўніцтва Lufthansa Пэтэр Гэрбэр заявіў, што спробы вырашыць дадзеную праблему праз суд з’яўляюцца беспэрспэктыўнымі.

Гэрбэр адзначыў, што

пакуль прафсаюз UFO з фармальнага пункту гледжаньня абмяжоўваецца пытаньнямі, зьвязанымі з заработнай платай, яго дзеяньні не будуць апратэстоўваць праз суд.
Як піша Passauer Neue Presse, Гэрбэр запатрабаваў ад прафсаюза UFO гатоўнасьці весьці перамовы адносна структуры аплаты працы для 18.000 бортправаднікоў авіякампаніі Lufthansa. Пры гэтым Гэрбер заявіў, што адміністрацыя авіяперавозчыка гатовая сесьці за стол перамоваў.

Каментары

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →