Аб шлюбе дамаўляліся мэнэджары Шарапавай і Вуячыча.
Адвечная суперніца Вікторыі Азаранкі Марыя Шарапава і яе жаніх, славенскі баскетбаліст Саша Вуячыч прызначылі дату вяселля.
Як паведамляюць амерыканскія СМІ, Шарапава выйдзе замуж 10 лістапада 2012 году ў Стамбуле. Марыя і Саша пачалі сустракацца ў 2009 годзе, калі славенец выступаў у НБА Амерыкі за «
Беларуска па паходжанні, Шарапава шмат дабрадзействаў зрабіла для дзяцей у чарнобыльскай зоне Гомельшчыны.
Выбар месца правядзення ўрачыстай цырымоніі абумоўлены тым, што Вуячыч выступае за турэцкі «Эфес Пілсэн», а таксама тым фактам, што выніковы чэмпіянат Сусветнай тэніснай асацыяцыі 2012 года пройдзе ў турэцкай сталіцы.
«Знайсці свабоднае месца ў графіку другой ракеткі свету і баскетбаліста НБА складана, таму дамаўляцца аб шлюбе зорак сусветнага спорту давялося іх мэнэджарам, — пакеплівае прэса. — Інтарэсы Вуячыча прадстаўляў толькі 1 агент, а вось з боку нявесты прысутнічалі адразу 10 мэнэджараў».
Славенскія СМІ пісалі, Вуячыч падарыў маладусе пярсцёнак коштам 250 тысяч даляраў.
Каментары