Нерухомасць55

У Беларусі створана Асацыяцыя забудоўшчыкаў аб'ектаў жыллёвага будаўніцтва

У Беларусі створана Асацыяцыя забудоўшчыкаў аб’ектаў жыллёвага будаўніцтва, паведаміў на прэс-канферэнцыі 6 красавіка генеральны дырэктар групы кампаній «Юнівест-М», старшыня савета асацыяцыі Уладзімір Здабноў.

Асацыяцыя была зарэгістравана 3 сакавіка ўпраўленнем юстыцыі Мінгарвыканкама. На гэты час у савет асацыяцыі і ў яе саму ўвайшлі сем вядучых дэвелоперскіх кампаній Беларусі: СТАА «Арэса-Сэрвіс», СТАА «Тамбаз», ААТ «Белбуд», ААТ «10 УНР», група кампаній «Юнівест-М» ЗААТ «Маскоўская інвестыцыйная кампанія», група кампаній «А-100».

Як зазначыў Здабноў, «зараз кожны забудоўшчык у сваёй працы сутыкаецца з шэрагам праблем, якія не знаходзяць належнага тлумачэння ў нарматыўна-прававых актах. Гэта адносіцца да такіх кірункаў, як арганізацыя фінансавання будаўніцтва, страхаванне будаўніцтва, будаўніцтва аб’ектаў інжынернай, транспартнай, сацыяльнай інфраструктуры, знос сядзібнай забудовы і да т.п.».

Паводле слоў старшыні савета асацыяцыі, «стварэнне асацыяцыі забудоўшчыкаў абумоўлена неабходнасцю павышэння эфектыўнасці ў працы забудоўшчыкаў жылля і развіцця прыватна-дзяржаўнага партнёрства ў сферы заканадаўчага рэгулявання сферы жыллёвага будаўніцтва».

Асацыяцыя плануе ўзяць удзел у распрацоўцы нарматыўных прававых актаў, што рэгулююць дзейнасць забудоўшчыкаў «для павышэння эфектыўнасці іх дзейнасці і зніжэння сабекошту аб’ектаў жыллёвага будаўніцтва і павышэнне інвестыцыйнай прыцягальнасці сферы жыллёвага будаўніцтва».

Здабноў паведаміў, што члены савета ўжо сустрэліся з віцэ-прэм’ерам Беларусі Анатолем Калініным, якому перададзены спіс праблемных пытанняў, з якімі сутыкаюцца забудоўшчыкі жылля. Таксама адбылася сустрэча з міністрам архітэктуры і будаўніцтва Анатолем Нічкасавым.

Паводле слоў Здабнова, асацыяцыя «адкрытая для прыёму забудоўшчыкаў з усіх рэгіёнаў Беларусі».

Каментары5

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Па квіткі на яго спектаклі гадзінамі стаяць у чэргах. Інтэрв'ю з новым рэжысёрам Тэатра лялек

Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу3

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня5

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін кінатэатр — за 20 метраў ад метро і з шэзлонгамі3

Абуранаму кіроўцу, чый аўтобус дзеці загадзілі пасля экскурсіі, давялося выдаліць відэа — каб не нагнятаць4

Уладальнік расійскага судна, якое ішло ў Сірыю і затанула, заявіў, што гэта тэракт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →