Усяго патроху66

Нацбанк уводзіць мадыфікаваныя банкноты наміналам 500, 1.000, 10.000 і 20.000 рублёў

Нацыянальны банк Беларусі 15 сакавіка ўводзіць у абарачэнне банкноты наміналам 500, 1.000, 10.000 і 20.000 рублёў мадыфікацыі 2011 года.

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, гэта робіцца з мэтай узмацнення ахоўных прыкмет і ўдасканальвання візуальных элементаў аховы на банкнотах названых наміналаў узору 2000 года.

Выява пярэдняга і адваротнага бакоў, колеравая гама і памер мадыфікаваных банкнот засталіся такімі ж, як і ў банкнот адпаведных наміналаў узору 2000 года.

Банкноты наміналам 500, 1.000, 10.000 і 20.000 рублёў мадыфікацыі 2011 года маюць некаторыя адрозненні.

Замест палімернай празрыстай ніткі з тэкстам «НБРБ» у прамой і перавернутай выяве ў паперу ўведзена металізаваная ахоўная нітка, якая «нырае», з участкамі, што выходзяць на паверхню паперы ў выглядзе бліскучых прамавугольнікаў і ўтвараюць пункцірную лінію. Пры разглядванні банкноты на прасвет ахоўная нітка выглядае суцэльнай цёмнай паласой.

У Нацбанку падкрэсліваюць, што ўведзеныя ў абарачэнне мадыфікаваныя банкноты з’яўляюцца законным плацежным сродкам і абавязковыя да прыёму па намінальнай вартасці пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў.

Банкноты ўзоры 2000 года застаюцца ў абарачэнні на тэрыторыі Беларусі разам з мадыфікаванымі.

Каментары6

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай26

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі затрымалі грамадзяніна Ізраіля за 18 каментароў пра Лукашэнку і сакратара Рады бяспекі12

Экс-кіраўніку страйкама «Нафтана» Вользе Брыцікавай дадалі тры гады калоніі5

У Слуцку шлагбаум прапароў салон аўтобуса

Ціханоўская расказала пра свае планы на выбары-202554

У Каменным Логу згарэла фура

Рэвалюцыя ў тэхналогіі «захоп руху» хутка зменіць свет гульняў, фітнесу і медыцыны1

Дзе ў Беларусі часцей жэняцца, а дзе часцей разводзяцца

Гіркін перадаў ліст з калоніі. Назваў сітуацыю на фронце правальнай для Расіі, прагназуе ўцягванне Беларусі ў вайну27

Прэзідэнт Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна раптоўна пакінула арганізацыю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай26

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Галоўнае
Усе навіны →