Грамадства

Дзе ў Беларусі часцей жэняцца, а дзе часцей разводзяцца

У 2023 годзе ў Беларусі было 56 тысяч шлюбаў і амаль 34 тысячы разводаў. За пяць гадоў колькасць вяселляў скарацілася на 6,7 тысячы, а разводаў — на 508, паведамляе Белстат.

Для параўнання: у 2019 годзе шлюбаў было 62,7 тыс., а разводаў — амаль 34,5 тыс.

У 2023 годзе на 1 тысячу шлюбаў прыпадала 606 разводаў, а ў 2019-м — 549.

У пераліку на 1 тыс. беларусаў часцей за ўсё ў шлюб уступалі летась у Мінску. Тут 6,9 вяселля на 1 тыс. 

Радзей за ўсё — у Гродзенскай вобласці. Там — 5,5 на 1 тысячу насельніцтва.

А вось часцей за ўсё летась разводзіліся ў Магілёўскай вобласці. Тут чатыры разводы на 1 тыс. Радзей за ўсё разводзяцца ў Брэсцкай вобласці — 3,2 на 1 тыс. беларусаў. 

У Мінску зафіксавалі 3,8 разводу на 1 тысячу чалавек.

У сярэднім у Беларусі жанчыны ўступаюць у першы шлюб у 26,5 года, а мужчыны — у 28,8.

Каментары

Брэсцкі дэпутат пабудаваў элітны дом на набярэжнай. Цэны могуць шакаваць нават мінчукоў8

Брэсцкі дэпутат пабудаваў элітны дом на набярэжнай. Цэны могуць шакаваць нават мінчукоў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Славакіі намякнуў на хуткае заканчэнне вайны ва Украіне: навіны магчымыя ўжо заўтра7

У адным з мінскіх рэстаранаў частуюць сасіскамі з грэчкай. Але не ўсё так проста1

Дом Цапкалаў у Мінску выставілі на электронныя таргі8

Пратасевіч пагражае апублікаваць «кампрамат» — інтэрв'ю з Чудзянцовым, які днямі выходзіць на свабоду21

Брэсцкага журналіста абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Яго затрымалі пасля вяртання з Расіі

Поўдзень Афрыкі ахапіў наймацнейшы за дзесяцігоддзі крызіс харчавання2

NASA запусціла касмічны апарат да Еўропы, каб адшукаць там жыццё3

Даляр сёння абнавіў гадавы максімум

Страшнае ДТЗ у Свіслацкім раёне: мужчыну заціснула ў палаючым аўто, ён не змог выбрацца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэсцкі дэпутат пабудаваў элітны дом на набярэжнай. Цэны могуць шакаваць нават мінчукоў8

Брэсцкі дэпутат пабудаваў элітны дом на набярэжнай. Цэны могуць шакаваць нават мінчукоў

Галоўнае
Усе навіны →