Эканоміка

Сідорскі: Беларусь разлічвае да канца года вырашыць пытанні паставак нафты і газу з Расіі

Пытанні, звязаныя з пастаўкамі вуглевадароднай сыравіны, Беларусь і Расія павінны ўрэгуляваць да канца года, заявіў прэм’ер-міністр беларускага ўрада Сяргей Сідорскі на сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным 8 снежня ў Маскве.

«Ёсць шэраг пытанняў, якія тычацца паставак вуглевадароднай сыравіны, я хацеў бы, каб мы іх абгаварылі і з пачатку года нашы эканомікі працавалі эфектыўна», — цытуе Сідорскага РІА Новости.

Беларускі прэм’ер паведаміў, што дакументы па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы з боку Беларусі «знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці». «Але ёсць шэраг пытанняў, якія неабходна агаварыць», — дадаў ён.

Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка адзначыў, што беларуская дэлегацыя вядзе перамовы ў Маскве з 30 лістапада. «Мы па многіх пытаннях прасунуліся», — паведаміў Сямашка.

Уладзімір Пуцін, у сваю чаргу, разлічвае на сённяшніх перамовах з беларускай дэлегацыяй вырашыць усе пытанні, што засталіся, па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).

«Сустракаемся, як і дамаўляліся, у сувязі з фактычным заканчэннем сумеснай працы над вялікім пакетам дакументаў, які павінен быць пакладзены ў аснову Адзінай эканамічнай прасторы трох краін — Расіі, Беларусі і Казахстана», — сказаў Пуцін.

«Але, — прадоўжыў ён, — як мы і дамаўляліся, ёсць некаторыя пытанні, вельмі адчувальныя для эканомік Расіі і для эканомікі Беларусі, якія мы павінны ўрэгуляваць у двухбаковым фармаце для таго, каб ўвесь пакет па Адзінай эканамічнай прасторы быў запушчаны ў рэальнае жыццё».

Як паведамлялася раней, рашэнне аб сённяшняй сустрэчы было прынята Пуціным і Сідорскім напярэдадні вечарам падчас тэлефоннай размовы. Прэм’еры, у прыватнасці, дамовіліся ўзгадніць усе пытанні, што тычацца стварэння АЭП, да сустрэчы прэзідэнтаў.

На 9 снежня ў Маскве запланавана пасяджэнне вышэйшых органаў Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана і ЕўрАзЭС.

У лістападзе на пасяджэнні ўрада РФ Уладзімір Пуцін заяўляў: «Калі ратыфікацыя ўсяго пакета па Адзінай эканамічнай прасторы адбудзецца раней за 1 студзеня 2012 года, то мы адпаведным чынам адрэагуем у нашых узаемаадносінах у сферы эканамічнага супрацоўніцтва, у прыватнасці ў сферы энергетыкі, па пытанні прымянення або непрымянення мытных пошлін на некаторыя віды тавараў».

Мяркуецца, што АЭП стане наступнай ступенню інтэграцыі краін Мытнага саюза. Яна будзе прадугледжваць свабодны рух тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы, узгодненую макраэканамічную палітыку.

Каментары

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Галоўнае
Усе навіны →