Эканоміка1515

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Нягледзячы на тое, што новы пакет санкцый забараняе экспарт шэрагу тавараў з Еўрасаюза ў Беларусь, чаўночны бізнэс працягвае існаваць. Паглядзелі, якія тавары цяпер перавозяць з Польшчы і колькі на гэтым можна зарабіць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Спіс тавараў скараціўся

Сярод бытавой тэхнікі цяпер прапануюць перавозіць мікрахвалёўкі, варачныя панэлі, духавыя шафы, кавамашыны, куханныя выцяжкі, і пыласосы. Праз санкцыі са спісу зніклі такія папулярныя пазіцыі, як мабільныя тэлефоны, ноўтбукі і тэлевізары.

Больш за ўсё гатовыя плаціць за перавозку духавой шафы. За дастаўку праз мяжу «непрахадной» па вазе і кошце духоўкі абяцаюць 110 даляраў. За кавамашыну коштам каля 550 еўра — 100 даляраў. За мікрахвалёўку вагой 20 кілаграм і коштам да 500 еўра (не трэба размытняць) — 90 даляраў.

Фота: скрыншот з тэлеграм-канала @DOSTAWKA_EU_BY

Чаўнок замарожвае свае грошы ў выглядзе ПДВ

У прапанове пазначана, што гэтыя тавары не забароненыя для вывазу ў Беларусь, таму польская мытня афармляе на іх зварот VAT (падатак на дададзеную вартасць). Ахвотныя падзарабіць на перакідцы тавараў з Польшчы ў Беларусь мусяць быць гатовыя да таго, што давядзецца замарозіць свае грошы — роўныя суме VAT. 

Пры наяўнасці VAT замоўшчыкі перавозкі разлічваюцца з чаўнакамі па цане «нета» плюс узнагарода за працу. Замарожаную суму чаўнакі вяртаюць сабе пры наступнай паездцы.

Апроч бытавой тэхнікі для кухні, з Польшчы перадаюць і іншыя тавары. Так, напрыклад, на перавозцы пыласоса вагой 10,5 кг чаўнок можа зарабіць $60. За чайнік вагой 3 кг — $30, за гладзільную дошку — яшчэ $30. 

Гукаўзмацняльную апаратуру легальна вывозіць нельга, таму пры дастаўцы музыкальных калонак замарочвацца з афармленне VAT не давядзецца. Але гэта як мінімум дадатковыя рызыкі.

За правоз такой тэхнікі вагой 10 кг гатовыя плаціць $60.

За дастаўку праз мяжу пары красовак з VAТ чаўнакам прапануюць па $12. Такса на розныя іншыя тавары — па $3 за кілаграм.

Фота: скрыншот з тэлеграм-канала @DOSTAWKA_EU_BY

Бытавая хімія і корм для жывёл

Прывезці ў Беларусь просяць не толькі тэхніку.

За правоз 6 упаковак вадкага пральнага парашка агульнай вагой 9,5 кілаграма даюць $35. Аўтамабільныя запчасткі перадаюць па стаўках $4-5 за кілаграм. 

Корм для жывёл перапраўляюць па $3,5-4 за кілаграм.

Таксама працягваюць перадаваць аўтамабільныя колы, якія чаўнакі мусяць перавозіць пад выглядам запаскі.

Сярод тавараў на перакід трапляюць і даволі рэдкія пазіцыі. Так, напрыклад, электрагітара коштам $228 і вагой каля 6 кілаграм. За яе правоз прапануюць $35. Часам трапляюцца заяўкі на перавоз алкаголю. За 0,7 літра віна гатовыя плаціць $3.

Фота: скрыншот з тэлеграм-канала @DOSTAWKA_EU_BY

Узнагарода за правоз дзіцячых аўтамабільных крэслаў — ад $13, за дзіцячыя каляскі — ад $30.

За правоз палатак і навесаў гатовыя плаціць ад $25 даляраў за тавар вагой 5 кілаграм да $65 за тавар вагой 15 кілаграм.

Каментары15

  • Задалбалі
    27.07.2024
    Калі забароняць гэтых спекулянтаў? Чаму яны не заняты ў калгасах?
  • SHOS
    27.07.2024
    Эти барыги не только контрабасят, но ещё места в очередях продают. А вы поговорите с ними. Там сплошь русскомирцы: Байден лох, Макрон лох, англосаксы кругом, гейропа. Это люди, которые зарабатывают на экономических связях с западом. Граница сейчас - это феерично. Просто походите и поразговаривайте с такими челами
  • Жора
    27.07.2024
    Барыгі, нечалавечыя ўмовы створаны закрытымі пунктамі пропуску. Не болей і не меней. Раней барыгі таксама былі, а чаканне суткамі - не.

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў5

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Для працяглага жыцця гэта краіна, напэўна, не падыходзіць». Чым Грузія робіцца падобнай да Беларусі і чаму беларусам лепш у Польшчы13

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак23

Беларусаў вярбуюць у расійскае войска праз інстаграм9

Папулярнаму дамену.io пагражае закрыццё3

«Штадлер» не мае намеру прадаваць завод у Фаніпалі. Хоць беларускія чыноўнікі сцвярджалі іншае5

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»140

Што такое «размандыкваць» і чаму Лукашэнка незадаволены, што чыноўнікі займаюцца гэтым?19

У Еўрапарламенце Віктара Орбана правялі з трыбуны песняй Bella Ciao14

Археолагі сцвярджаюць, што старажытны горад на Менцы ўзнік у канцы X стагоддзя16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў5

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →