заявіў у Маскве старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузек.
«Мы не ўмешваемся ў адносіны паміж дзвюма краінамі — гэта справа Расіі і Беларусі або Расіі і Украіны. ЕС, вядома, не будзе браць непасрэдны ўдзел у вырашэнні гэтага канфлікту», — заявіў Бузек у інтэрв'ю РІА Новости.
Ён выказаў надзею, што рознагалоссі па газе паміж Масквой і Мінскам не акажуць уплыву на пастаўку паліва ў еўрапейскія краіны.
На перамовах з кіраўніком Мінэнерга Расіі Сяргеем Шматко Бузек заявіў, што пастаўкі расійскага газу скараціліся ў Літву і Усходнюю Германію. «Бяспекі паставак расійскага газу няма. У нас ёсць інфармацыя, што аб'ёмы газу, які пастаўляецца ў Еўропу, ніжэйшыя, чым чакалася», — сказаў Бузек.
Шматко, які прызначаны адказным за кантакты з Еўракамісіяй па газавай сітуацыі з Беларуссю, абверг гэтую інфармацыю: «Я не ведаю інфармацыі аб тым, што за апошнія суткі-двое скараціліся пастаўкі. Польшча не пацвярджае, што ціск у газаправодзе «Ямал — Еўропа» знізіўся. Пакуль у нас ёсць інфармацыя, што Еўрасаюз не павінен быў адчуць абмежаванняў».
Бузек таксама заявіў, што Еўрапарламент гатовы накіраваць назіральнікаў для маніторынгу паставак газу цераз Беларусь. «Мы павінны накіраваць назіральнікаў, калі гэта будзе трэба. Назіральнікі гатовы.
Нам галоўнае — забяспечыць надзейнасць паставак», — сказаў старшыня Еўрапарламента.
У сваю чаргу Шматко заявіў, што ў наяўнай сітуацыі няма неабходнасці выкарыстання гэтага механізма — прыцягнення незалежных назіральнікаў.
Паводле слоў міністра, 22 чэрвеня ён правёў тэлефонную гутарку з еўракамісарам па энергетыцы Гюнтэрам Этынгерам. Бакі дамовіліся ў выпадку атрымання інфармацыі аб несанкцыянаваным адборы газу задзейнічаць механізм незалежных назіральнікаў. Задачай назіральнікаў стане незалежнае фіксаванне фактаў несанкцыянаванага адбору газу, каб падрыхтаваць дакументы для будучых судовых разбораў.
Кіраўнік Мінэнерга РФ разлічвае, што рознагалоссі Расіі і Беларусі па аплаце і транзіце газу будуць кароткатэрміновымі. Як адзначыў міністр, у адрозненне ад 2009 года, калі пастаўкі расійскага газу ў Еўропу былі скарочаны з-за газавай спрэчкі з Украінай, сёння «Газпром» гарантуе пастаўкі ўсяго аб'ёму закантрактаванага газу па альтэрнатыўных схемах. Паводле яго слоў, у прыватнасці, разглядаецца магчымасць павелічэння транзіту цераз Украіну, а таксама выкарыстанне спотавага рынку ў Еўропе. Шматко заявіў, што значную ролю ў рознагалоссях адыграла «не вельмі зразумелая» затрымка Беларуссю працэдуры афармлення дакументаў па аплаце транзіту расійскага газу.
«Газпром», патрабуючы пагашэння доўгу за газ у памеры 192 млн. долараў, скараціў пастаўкі ў Беларусь на 30%. У сваю чаргу Беларусь спыніла транзіт газу, патрабуючы 260 млн. за перапампоўванне.
Каментары