Улада

Генпракуратура Кыргызстана накіравала ў Мінск запыт аб экстрадыцыі Бакіева

Пра гэта сёння паведаміў журналістам Азімбек Назараў, віцэ‑прэм’ер часовага ўрада Кыргызстана, які курыруе праваахоўныя органы. Паводле яго слоў, запыт накіраваны 6 мая.

У Генпракуратуры Беларусі заявілі, што запыт з матэрыяламі, на падставе якіх кіргізскі бок мае намер прыцягнуць Бакіева да крымінальнай адказнасці, да іх пакуль не паступаў.

4 мая кіраўнік часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні Курманбека Бакіева прэзідэнцкай недатыкальнасці. У дэкрэце гаворыцца, што »Бакіеў дапусціў расстрэл мірных грамадзян і гэтым сам пазбавіў сябе статусу экс‑прэзідэнта і недатыкальнасці».

7 красавіка ў Бішкеку прыхільнікі апазіцыі занялі Дом урада, улада перайшла да часовага ўрада. У сутыкненнях загінулі больш за 80 чалавек, сотні атрымалі раненні.

16 красавіка Бакіеў пакінуў краіну і напісаў заяву аб складанні паўнамоцтваў. 1

9 красавіка ён ужо знаходзіўся ў Беларусі, а 21‑га — выступіў з заявай для прэсы аб тым, што не прызнае сваёй адстаўкі і лічыць сябе прэзідэнтам Кыргызстана.

4 мая прэзідэнт Беларусі заявіў, што не збіраецца выдаваць Бакіева новым уладам Кыргызстана. «Да мяне ніхто афіцыйна не звяртаўся, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але адразу хачу афіцыйна заявіць: гэтыя звароты будуць марныя і зневажальныя для часовага ўрада. Прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца пад абаронай беларускай дзяржавы і прэзідэнта. Не трэба гэтак званаму часоваму ўраду звяртацца з патрабаваннем выдаць Бакіева. Каму выдаць? Ці захачу я яшчэ мець зносіны з тымі, хто сёння ва ўладзе ў Кіргізіі».

Каментуючы БелаПАН магчымасці экстрадыцыі Бакіева, крыніца ў праваахоўных органаў выказала меркаванне, што гэтае пытанне будзе вырашацца не ў агульнакрымінальнай, а ў палітычнай плоскасці. Паводле слоў эксперта, у агульнакрымінальнай практыцы на тэрыторыі СНД пытанне аб экстрадыцыі вырашаецца на падставе Мінскай канвенцыі 1993 года аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах.

Калі грамадзянін нейкай дзяржавы ўчыніў на яе тэрыторыі злачынства і схаваўся ў Беларусі, то беларускія ўлады абавязаны яго выдаць боку, які запытвае.

У той жа час, у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і нацыянальным заканадаўствам, Беларусь не выдае сваіх грамадзян. Не выдаць абвінавачанага Мінск

можа таксама ў выпадку давання яму палітычнага прытулку
— дзяржава бярэ чалавека пад сваю абарону, і яму няма неабходнасці нават уваходзіць у беларускае грамадзянства.

Нагадаем, на прэс‑канферэнцыі ў Мінску Бакіеў заявіў, што не мае намеру прасіць палітычнага прытулкую

Каментары

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

Пацверджаныя страты Расіі ва Украіне перавысілі 60 тысяч чалавек забітымі5

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ1

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні1

На праклёны дачкі Ірыны Фарыён забойца ніяк не рэагаваў, а заявіў: «Час пакажа»3

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны3

Стала вядома імя і загулы расійскага «шэф-кухара», які быў насамрэч агентам3

Гродзенцы сталі ў велізарную чаргу, каб перарэгістраваць аўто. ГУБАЗіК будзе разбірацца, хто «нагнятае сітуацыю»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?11

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →