Грамадства1212

Беларуска знайшла чэк з крамы за 2022 год. Розніца ў цэнах уразіла

Дзяўчыну шакавала тое, за колькі сёння «Еўраопт» прапануе тыя ж самыя тавары.

Скрыншот відэа з тыктоку і фота Contributor Getty Images

Пра гэта яна распавяла ва ўласным тыктоку. У 2022 годзе Ніна скарысталася «Е-дастаўкай», каб заказаць звычайныя прадукты. У профілі захаваўся той спіс са старымі цэнамі. Інтэрфейс сайта дазваляе зноў дадаць у кошык тыя ж прадукты, паказваючы, за колькі іх можна купіць цяпер. Аказалася — нашмат даражэй.

Цукар «Гарадзейскі цукар», 1 кг — быў 1,72 рубля, а стаў 2,69 рубля (+56.4%);

Аэразольны антыперспірант «Rexona», 150 мл — быў 4,89 рубля, стаў 8,63 рубля (+76.48%);

Замарожаныя парэзаныя шампіньёны «Gusto», 400 г — былі 2,56 рубля, сталі 5,15 рубля (+101.17%);

Замарожанае філе кураня-бройлера Халяль, 1 кг — было 11,16 рубля, стала 13,60 рубля (+21.86%);

Фарш «Курыны натуральны», 1 кг — быў 9,49 рубля, стаў 13,55 рубля (+42.78%);

Згушчанае малако з цукрам і кавай «Рагачоў», 380 г — было 3,32 рубля, стала 4,60 рубля (+38.55%);

Сыр паўцвёрды «Брэст-Літоўск», 45%, 150 г — быў 2,74 рубля, стаў 4,09 рубля (+49.27%);

Масла «Брэст-Літоўск», 82,5%, 180 г — было 3,53 рубля, стала 5,04 рубля (+42.78%);

Хлеб для сэндвічаў, 300 г — быў 1,51 рубля, стаў 1,74 рубля (+15.23%);

Алей «Слабада», 1 л — быў 4,68 рубля, стаў 5,54 рубля (+18.38%);

Ватныя дыскі «Clean life», 120 шт. — былі 1,89 рубля, сталі 3,29 рубля (+74.07%).

@fleur_nel #минск #беларусьминск #беларусь ♬ Cats on Mars - Seatbelts

«Я ледзь не заплакала, калі пабачыла старыя цэны», — падзялілася дзяўчына. 

У каментарах беларусы пачалі дзяліцца сваім болем ад таго, што грошы абясцэньваюцца, а заробкі не паспяваюць за інфляцыяй. Абурала і тое, што фактычная інфляцыя не адпавядае афіцыйнай:

па падліках Белстата, за апошнія 24 месяцы інфляцыя ў Беларусі складае 8,9%.

Але знайшліся і тыя, у каго заробак вырас з 800 да 1500 рублёў за два гады, а значыць, і рост цэнаў яны лічаць лагічным.

«Пасмяяліся ўсім Мінскам», — пішуць такім у адказ і збіраюць шмат лайкаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Улад
    27.07.2024
    2022 год :))) Я зірнуў на сайце Emall на свае мінулыя заказы пачатку 2024 ... Я там купляю каву, чай, шакалад, іспанскі ці італьянскій алей (больш танна, чым у крамах). Цэны падскокнулі на 50...70%.
  • Kotya
    27.07.2024
    Губопик еще не выехал? А то раскачивает лодку, еще б сказала что зп настолько не повысили как цены выросли
  • Озорной губазик
    27.07.2024
    Ничего, завтра выяснится, что это были фейки.

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў10

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі анархіст атрымаў 16 гадоў калоніі і скончыў жыццё самагубствам у той жа дзень

Пільны рыэлтар у Мінску пераканаў пенсіянерку не прадаваць кватэру махлярам1

Расійскі вайсковец, які атрымаў тыдзень адпачынку, сустрэўся з сям'ёй, зарэзаў дачку і пакончыў з сабой8

Муж палітзняволенай журналісткі Слаўнікавай дзякуе Лукашэнку і крытыкуе Ціханоўскую22

Памёр шматгадовы намеснік начальніка міліцыі Салігорска. Яму было 49 гадоў5

22 беларускіх спецыялістаў эвакуявалі з Сірыі2

Расія атакавала Украіну ракетамі: у Кіеве прагрымелі выбухі2

Усіх салдат Асада, якія ўцяклі ў Ірак, аддалі назад новым уладам Сірыі1

Стала вядома пра арышт стэндапера і радыёвядучага Сцяпана Манкевіча3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў10

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Галоўнае
Усе навіны →