Эканоміка

Назвалі галоўных пастаўшчыкоў калію на кітайскі рынак. Беларусь другая, але бывала і першай

Кітай апублікаваў даныя па імпарце калійных угнаенняў за студзень-кастрычнік 2024 года, піша Myfin.by. Паводле гэтага рэйтынгу ўвогуле Беларусь на другім месцы, але бывалі месяцы, калі выходзіла і на першае.

У калійнай шахце ў Салігорску. Фота ілюстрацыйнае

Паводле даных кітайскага боку, у студзені-кастрычніку гэтага года сукупны аб'ём імпарту КНР па таварнай пазіцыі «Угнаенні мінеральныя або хімічныя, калійныя» склаў каля $3,13 млрд.

Для параўнання: за аналагічны перыяд 2023 года ўвоз калійных угнаенняў абышоўся Кітаю ў $3,97 млрд.

У бягучым годзе найбольшы аб'ём закупак калію (у коштавым выражэнні) Кітайская Народная Рэспубліка зрабіла з Расіі — $1,03 млрд па выніках студзеня—кастрычніка.

Беларусь у спісе дзяржаў, з якіх Кітай імпартуе калійныя ўгнаенні, знаходзіцца на 2-й пазіцыі. Па выніках 10 месяцаў 2024 года КНР завезла беларускага калію на суму $727,1 млн.

На трэцім радку знаходзіцца Канада: імпарт з паўночнаамерыканскай дзяржавы склаў $604,2 млн.

У студзені-кастрычніку 2024 года ў топ-5 пастаўшчыкоў калійных угнаенняў на кітайскі рынак таксама ўвайшлі Лаос ($466,7 млн) і Ізраіль ($160,5 млн).

Больш дэталёвае вывучэнне статыстыкі паказала, што ў асобныя месяцы Рэспубліка Беларусь займала ў спісе пастаўшчыкоў калію ў КНР і першае месца.

Напрыклад, у маі 2024 года імпарт калію ў Кітай з нашай краіны склаў $100,4 млн, з Расіі — $73,4 млн, з Лаоса — $68,6 млн, з Канады — $53,9 млн. У чэрвені Кітай таксама заплаціў больш за ўсё за імпарт беларускіх калійных угнаенняў.

Каментары

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні8

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Усе навіны →
Усе навіны

У Чашніках ужо пяты раз за два месяцы судзілі спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам11

Як беларусы называлі дзяцей у 2024 годзе1

«У 2021-м быў уражаны негатоўнасцю УСУ адбіваць напады». Што піша Залужны ў сваіх мемуарах7

Берасцеец ішоў дадому з гулянкі і заблукаў. Са злосці ён разграміў камянямі чужое аўто1

Найбольш каштоўная рыба — не чырвоная. Якая карыснейшая для здароўя? 9

Выйшла на волю настаўніца Алена Стахейка

У Беларусі з гэтага года бясплатна будуць прышчапляць ад віруса папіломы чалавека. Гэта важная змена для дзяўчат4

Дональд Туск: Калі Еўропа хоча выжыць, яна павінна ўзбройвацца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні8

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Галоўнае
Усе навіны →