Эканоміка33

«Беларуськалій» хоча спагнаць з Літвы шалёную суму кампенсацыі

Днямі стала вядома, што ААТ «Беларуськалій» падало пазоўную заяву ў рамках міжнароднага інвестыцыйнага арбітражу супраць Літвы, якая ўвяла санкцыі супраць беларускага прадпрыемства. Цяпер жа LRT даведалася памер сумы, якую «Беларуськалій» хацеў бы атрымаць ад літоўцаў.

У шахце «Беларуськалія»

Паводле інфармацыі, атрыманай LRT ад сваіх крыніц, сума заяўленага пазову «Беларуськалія» — 12 мільярдаў даляраў ЗША.

Як сцвярджае літоўскі адвакат Рапалас Каспаравічус, які прадстаўляе юрыдычную фірму Marsus, падобныя пазовы часта суправаджаюцца завышанымі ацэнкамі нанесенай шкоды, бо суды рэдка прызначаюць поўнае пакрыццё стратаў, нават калі рашэнні прымаюцца на карысць пазоўніка.

Міністэрства транспарту Літвы, якое прадстаўляе інтарэсы краіны, заявіла, што не згоднае з патрабаваннямі «Беларуськалія» і прадставіць свае аргументы ў судзе. Згодна з правіламі арбітражу, усе падрабязнасці працэсу застаюцца канфідэнцыйнымі.

Неафіцыйныя крыніцы мяркуюць, што мэта «Беларуськалія» — не толькі атрымаць кампенсацыю, але і дамагчыся адмены санкцый, накладзеных на кампанію Еўрасаюзам з чэрвеня 2022 года. Пазоў можа таксама быць сродкам ціску на Літву, каб прымусіць яе сесці за стол перамоваў.

Сума пазову складае каля траціны кансалідаванага бюджэту Літвы на 2025 год, што робіць яе значнай для краіны.

Рапалас Каспаравічус адзначыў, што ў падобных выпадках пазоўнікі могуць патрабаваць кампенсацыю як за страчаны прыбытак, так і за зніжэнне рынкавага кошту кампаніі. У выпадку «Беларуськалія» гаворка можа ісці пра страты ад разрыву дамовы з кампаніяй «Літоўскія чыгункі», якая займалася перавозкай калійных угнаенняў праз Літву да замежных партнёраў.

Рашэнне аб прыпыненні перавозак было прынята літоўскімі ўладамі ў лютым 2022 года з меркаванняў нацыянальнай бяспекі. Акрамя таго, 30% акцый літоўскага тэрмінала па перавозцы сыпкіх грузаў, які належыць «Беларуськалію», таксама былі замарожаныя ў рамках санкцый ЕС.

Адвакаты мяркуюць, што незалежна ад выніку разгляду справы арбітражны суд, хутчэй за ўсё, зменшыць заяўленую суму стратаў.

Каментары3

  • 05.12.2024
    Больше хочешь меньше получишь .
  • Ганьба
    05.12.2024
    Інагда не да арбітражаў...
  • Ахуліярд
    06.12.2024
    Якая розніца колькі прасіць, усё адно атрымаюць дуліну.

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе над японцам

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў4

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →