Затрымалі падазраваных у парушэнні пажарнай бяспекі ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску
Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС.
Затрымалі падазраваных у парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску.
14 снежня Следчым камітэтам распачата крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 304 Крымінальнага кодэкса Беларусі (за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое пацягнула за сабой прычыненне шкоды ў буйным памеры). Праводзяцца далейшыя аператыўна-следчыя дзеянні.
Нагадаем, што ў выніку пажару ў ГЦ «Беларусь» пацярпелі 20 чалавек.
Як сказаў кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты, які сёння праводзіў нараду ў Віцебску, будынак ГЦ, напэўна, знясуць.
«Хутчэй за ўсё, лёс гэтага будынка наступны. Улічваючы, што сур'ёзна пацярпелі ў тым ліку перакрыцці, і будынак 72-га года, вы ведаеце, там знаходзіўся кінатэатр і толькі ў 2006 годзе пачалася перапланіроўка пад гандлёвы цэнтр. Цяпер гэтыя дакументы забіраюцца. Вывучаецца, хто прымаў гэтыя рашэнні хто даваў гэтыя дазволы, а потым іх падаўжалі і ўзаконьваў. Таму ўлічваючы тэхнічны стан будынка проста на цяпер, ён будзе хутчэй за ўсё падлягаць зносу», — заявіў Круты.
Каментары
Вот примеры разрухи:
1. ул. Буденного 7
2. ул. Богдана Хмельницкого 30 - 50
3. пр-т Черняховского 27
4. Ленина 48а
5. Камсомольская 28