Пастанова Міністэрства працы і сацабароны №99 ад 12 снежня прадугледжвае дадаванне да пераліку некалькіх прафесій рабочых і пасад служачых, на якія ў наступным годзе можна прыцягваць замежных грамадзян.
Як паведамілі ў Мінпрацы, у спіс вырашана дадаць шэсць новых спецыяльнасцяў: манцёр пуцей, прадавец, слесар-сантэхнік, а таксама інжынер-электронік, тэхнік, электрамеханік.
У агульным ліку пералік цяпер уключае 41 прафесію рабочых і 18 пасад служачых. Пастанова ўступіць у сілу з 1 студзеня 2025 года.
У міністэрстве нагадалі, што пры працаўладкаванні іншаземцаў па прафесіях з гэтага пераліку не трэба атрымліваць спецыяльны дазвол. Арганізацыі трэба толькі на працягу 3 працоўных дзён з даты заключэння працоўнага дагавора пісьмова паведаміць пра гэта падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама, УУС аблвыканкама па месцы знаходжання (месцы жыхарства), калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі.
Пры гэтым з іншаземцамі могуць заключацца толькі тэрміновыя працоўныя дамовы на перыяд да заканчэння дзеяння пастановы, гэта значыць да 31 снежня 2025 года.
Каментары