Аўто11

Штогадовы аўтарэйтынг Consumer Reports: Японцы зноў найлепшыя

У шасці з дзесяці намінацый панавалі аўтамабілі японскіх марак, а найлепшым быў прызнаны Lexus LS 460.

Амерыканскае выданне Consumer Reports апублікавала штогадовы спажывецкі рэйтынг аўтамабіляў. У шасці з дзесяці намінацый панавалі аўтамабілі японскіх марак, а найлепшым быў прызнаны Lexus LS 460.

Часопіс саюзу спажыўцоў ЗША Consumer Reports (CR) апублікаваў штогадовы рэйтынг аўтамабіляў, прадстаўленых на амерыканскім рынку. Упершыню за шэсць гадоў у спісе апынулася адразу два аўтамабілі амерыканскіх марак, а ў шасці з дзесяці катэгорый перамаглі японскія машыны.

Эксперты Consumer Reports правялі выпрабаванні амаль трохсот аўтамабіляў, кожны з якіх прайшоў да 50 розных тэстаў. Таксама пры складанні рэйтынгу ўлічваліся вынікі краш-тэстаў, праведзеных незалежнымі дзяржаўнымі і страхавымі арганізацыямі і вынікі апытання больш за 5 млн. чалавек. Усе выпрабаваныя машыны абсталяваныя сістэмай стабілізацыі і бакавымі падушкамі бяспекі.

Нягледзячы на скандал, што разгарэўся вакол водгукаў на аўтамабілі Toyota, прадукцыя японскага канцэрна заслужыла высокія ацэнкі экспертаў. «Найлепшым па ўсіх параметрах» у 2010 годзе прызнаны Lexus LS 460, а сярод экалагічных аўтамабіляў перамогу атрымаў гібрыд Toyota Prius трэцяга пакалення.

«Паводле дадзеных нашага апытання, Toyota дагэтуль робіць самыя надзейныя транспартныя сродкі. На другім месцы Honda», – прыводзіць Detroit Free Press словы дырэктара тэставага цэнтру СR Дэвіда Чэмпіяна.

Аднак Toyota RAV4, названая летась найлепшым кампактным красоверам, і пазадарожнік Toyota Highlander былі выключаныя з рэйтынгу амерыканскага саюзу спажыўцоў перад яго публікацыяй. «Toyota Highlander і RAV4 былі выключаныя, таму што кампанія прыпыніла іх продаж. Часопіс перагледзіць сваё рашэнне, калі продаж адновіцца», – падкрэслівае Чэмпіян.

Lexus LS 460 прадэманстраваў выдатныя вынікі ў дарожных тэстах, таксама эксперты ацанілі спалучэнне камфортнай язды з добрымі ўмовамі для кіроўцы – прасторным і добра прадуманым салонам. Пры гэтым, адзначае CR, аўтамабіль, абсталяваны рухавіком V8 магутнасцю 380 л.с. і васьміступеннай аўтаматычнай трансмісіяй, па эканамічнасці знаходзіцца на адным узроўні з Honda Accord з маторам V6 меншага літражу.

Званне найлепшага сярод кампактных седанаў пацвердзіў Hyundai Elantra SE. Аўтамабіль перамагае ў гэтай намінацыі трэці год запар дзякуючы балансу спажывецкіх якасцяў – ён параўнальна прасторны, ціхі, выгодны і эканамічны. На выбар амерыканскіх экспертаў паўплывала таксама наяўнасць «у базе» сістэмы стабілізацыі.

У катэгорыі сямейных седанаў перамог Nissan Altima, які валодае найлепшай у гэтым класе паліўнай эканамічнасцю – 9 літраў на 100 км з чатырохцыліндравым рухавіком і 9,8 л на «сотню» з маторам V6.

Сярод кампактных красовераў, спортседанаў, мінівэнаў і экалагічных аўтамабіляў таксама перамаглі аўтамабілі японскіх марак.

Subaru Forester заслужыў прызнанне экспертаў за найлепшыя ў класе хадавыя якасці, прасторнае задняе сядзенне і выдатны агляд.
Седан Infiniti G37, прадстаўлены ў рэйтынгу чацверты год, атрымаў 95 балаў са 100 магчымых. Сярод адзначаных вартасцяў – імклівасць і манеўранасць у спалучэнні з высокай якасцю і раскошным інтэр'ерам. Mazda 5 атрымала высокі рэйтынг дзякуючы спалучэнню кампактнасці і ёмістасці, а Toyota Prius па-ранейшаму няма роўных сярод гібрыдаў па паліўнай эканамічнасці. На 100 км шляху аўтамабіль траціць усяго 5,3 л бензіну. Таксама эксперты ацанілі яго універсальнасць і выдатныя вынікі ў краш-тэстах.

У намінацыі Sporty Car перамогу атрымаў еўрапейскі «гарачы хэтчбэк» Volkswagen Golf GTI, які спалучае спартыўнасць і практычнасць, прадуманы інтэр'ер і «востры» руль.

Марка Chevrolet не мела роўных сярод пікапаў і поўнапамерных красовераў. У гэтых катэгорыях перамаглі Chevrolet Silverado і Chevrolet Traverse.
Аднак на думку Consumer Reports, у агульным надзейнасць прадукцыі GM пакуль адстае ад канкурэнтаў.

Каментары1

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання19

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання

Усе навіны →
Усе навіны

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»21

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным31

«Мы з вамі не па чутках ведаем, што такое культура ў нашай краіне». Што гаварылася на прадстаўленні новага міністра культуры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання19

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання

Галоўнае
Усе навіны →