Грамадства66

Мяняюць кіраўніка наваполацкай калоніі, дзе сядзяць Бабарыка і Лосік 

У папраўчай калоніі №1, дзе адбываюць свае тэрміны такія вядомыя асобы, як Віктар Бабарыка, Ігар Лосік і стрыечны брат Паўла Латушкі, мяняюць начальніка, даведалася «Зеркало». Выданню на падставе сведчанняў дзвюх не звязаных паміж сабой крыніц стала вядома, што Андрэй Пальчык, які раней кіраваў установай, больш не займае гэтую пасаду.

Андрэй Пальчык

Паводле сваячкі аднаго са зняволеных, які знаходзіцца ў гэтай калоніі, інфармацыя, што Пальчык хутка не будзе начальнікам ПК №1, з'явілася ў чаце, дзе размаўляюць родныя асуджаных, на пачатку сакавіка. Адной з дзяўчат, муж якой там сядзіць, нібыта трэба было падпісаць у Пальчыка заяву і яна доўга чакала, пакуль ён вызваліцца з нейкай нарады. Падчас гэтага чакання 1 сакавіка ахоўнік нібыта ёй сказаў, што ў Пальчыка сёння апошні працоўны дзень. А праз некалькі дзён з'явілася інфармацыя, што часовы выканаўца абавязкаў начальніка калоніі цяпер Вячаслаў Журко. Куды падзелі Пальчыка, гэты інфарматар не ведае.

Пра тое, што Андрэй Пальчык больш не начальнік ПК №1, «Зеркалу» расказаў і экс-палітвязень Аляксандр Кабанаў, які адбываў у гэтай установе частку тэрміну.

«Дзесьці месяц таму Пальчыка адправілі начальнікам калоніі-пасялення, якая цяпер будуецца або рэканструюецца. У якім горадзе, не памятаю, — кажа Аляксандр Кабанаў. — Ёсць цікавы нюанс: усе думалі, што Пальчык пойдзе начальнікам УДВП па Віцебску (гаворка аб Упраўленні Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Віцебскай вобласці), гэта значыць, на павышэнне. А тут яго адпраўляюць у калонію-пасяленне, якая рангам ніжэйшая за ПК».

Вячаслаў Журко, які цяпер часова выконвае абавязкі начальніка калоніі, пры Пальчыку быў, па словах Кабанава, намеснікам начальніка па аператыўнай і рэжымнай рабоце.

З чым менавіта звязаны перавод Андрэя Пальчыка з ПК №1, Аляксандр Кабанаў дакладна не ведае. Адна з яго здагадак: у калоніі было зашмат парушэнняў і «не дзейнічаць было непрыгожа».

У прыёмнай начальніка ПК №1, куды журналісты «Зеркала» патэлефанавалі як звычайныя грамадзяне, каб запісацца на прыём да кіраўніцтва, сказалі, што прыём грамадзян цяпер праводзіць «выканаўца абавязкаў». Пытанне, ці працуе яшчэ Андрэй Пальчык, пакінулі без адказу. 

Каментары6

  • Не-не
    20.03.2023
    SHOS , на нары он пройдёт… плавать будет у параши
  • Андрэй Пальчык галоўны фашыст
    21.03.2023
    Гэта даўно вядома, што гэты Пальчык фашыст, такіх мазаічны як і лукашэнка.
    Пра Пальчыка казалі што ен сам б'е затрыманых, што для яго гэта асалода

    А яшчэ, хто не ведае, лукашэнка працаваў назіральнікам у калоніі паўтара года ў 1986-1988, пра гэта яшчэ шэремет пісаў...
  • Цікавыя вы людзі
    21.03.2023
    Не-не, і хто яго пасадзіць мо эскортнтцы з кветкамі???

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

У Бразіліі самалёт упаў на ажыўленую аўтастраду

Беларуса затрымалі ў Іспаніі4

«У XX стагоддзі ўжо быў вопыт». МЗС Беларусі параўнаў беларусаў і расіян у Латвіі з яўрэямі ў Трэцім Рэйху16

Расія сёлета паспрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну? Як успрымаць заяву Зяленскага18

Качанава наведала Полацкі малочны камбінат, дзе «самая складаная сітуацыя» ў краіне2

Праваабаронцы паведамілі, што палітвязням не даходзяць грашовыя пераводы. Сваякі пацвярджаюць

Аб'явілі збор на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк23

Беларус, які ваяваў на баку Расіі, скардзіцца, што не можа звольніцца са службы і атрымаць выплаты11

На ўсходзе Мінска пабудуюць новы вялікі раён на 100 тысяч чалавек3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць