Лукашэнка пра перамовы па Украіне: Ніякія амерыкосы нічога добрага не зробяць і не дапамогуць
У выніку перамоваў паміж Расіяй і Украінай не павінны быць ушчэмленыя інтарэсы Беларусі, заявіў Лукашэнка ў МДЛУ.
«Мы — тры славянскія народы. Ніякія амерыкосы, ніякія еўрапейцы — ніхто нам нічога добрага не зробіць і не дапаможа. Мы павінны сесці і дамовіцца, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Чаму ў Беларусі? Бо гэта ля нашага плота, ля нашай мяжы. І нашы інтарэсы павінны быць улічаныя. Мы хочам, каб, калі дамаўляліся па Украіне, не былі ўшчэмленыя нашы інтарэсы».
Каментары