Эканоміка11

Дацкі фармгігант захоплівае свет лекамі ад атлусцення, але эканоміка Даніі пад пагрозай. Як так?

Па версіі часопісу Science галоўным навуковым адкрыццём 2023 года сталі лекі ад атлусцення дацкай кампаніі. У чым іх папулярнасць?

Скрын відэа @60minutes /YouTube

Па звестках Сусветнай арганізацыі здароўя, праблемы з лішняй вагой маюць каля мільярда чалавек. Толькі ў ЗША яны складаюць 42% насельніцтва. І іх колькасць пастаянна расце.

Раней лічылася, што лячыць атлусценне вельмі складана і малаэфектыўна. Аднак прэпараты, распрацоўшчыкам якіх выступіла дацкая кампанія Novo Nordisk, змянілі гэта ўяўленне. Аб гэтым піша выданне «Эканамічная праўда».

Чым адметныя новыя лекі

Шэсць гадоў таму на рынку з'явіўся прэпарат для інʼекцый Ozempic. Яго прызначалі для лячэння дыябету другога тыпу. Амаль адразу быў заўважаны і спадарожны эфект — у пацыентаў зніжалася вага. У выніку Ozempic пачалі выкарыстоўваць усё больш людзей, які не пакутавалі на дыябет, але мелі праблемы з лішняй вагой. Праз некалькі гадоў вытворца стаў выпускаць прэпарат Wegovy, які ўжо быў зарэгістраваны як лекі для зніжэння вагі.

Гэтыя лекі змяшчаюць семаглуцыд — рэчыва, дзякуючы якому зніжаецца апетыт і падаўжаецца перыяд адчування сытасці. Дзеянне прэпарата заключаецца ў запавольванні стрававання, што дазваляе ежы даўжэй заставацца ў страўніку. Семаглуцыд імітуе функцыі гармону глюкагонападобнага пептыду-1 (GLP-1), які сінтэзуецца ў кішэчніку і прымушае падстраўнікавую залозу выпрацоўваць інсулін, а таксама дапамагае клеткам засвойваць яго.

Даследаванні таксама паказалі, што гэтыя прэпараты не толькі дапамагаюць пахудзець, але і маюць станоўчы эфект у лячэнні іншых праблем са здароўем, што суправаджаюць людзей, якія пакутуюць ад лішняй вагі. Сярод іх — зніжэнне сардэчнай недастатковасці, рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў (інфаркту і інсульту). Яны таксама аказваюць станоўчае ўздзеянне пры лячэнні хваробаў органаў дыхання.

У апошні час зʼявіліся даныя аб тым, што GLP-1 прэпараты паказалі сваю эфектыўнасць у лячэнні ныркавай недастатковасці і, верагодна, могуць дапамагчы пазбавіцца алкагольнай, нікатынавай і гульнявой залежнасці. Калі такое пацвердзіцца, то гэтыя лекі могуць прынесці вытворцы залатыя горы.

Але пакуль пра гэтыя эфекты піша сам вытворца, спасылаючыся на ўласныя даследаванні. Акрамя гэтага, не поўнасцю вывучаныя доўгатэрміновыя пабочныя эфекты. Некаторыя даследчыкі заяўляюць, што прэпараты могуць павысіць рызыку развіцця панкрэатыту, кішачнай непраходнасці і нават паралічу страўніка.

Лекі ад атлусцення — «мара вытворцы» і пагроза эканоміцы

Вялікі мінус гэтых прэпаратаў — неабходнасць ужывання на працягу ўсяго жыцця. Але гэты мінус ператвараецца ў вялікі плюс — сапраўдныя «лекі мары» — для вытворцы.

Нягледзячы на рызыкі, папулярнасць GLP-1 прэпаратаў расце ва ўсім свеце. Гэта зрабіла вытворцу Novo Nordisk самай дарагой кампаніяй у Еўропе.

Пасля таго, як стала вядома, што прыватныя страхавыя кампаніі розных краін стануць пакрываць выдаткі пацыентаў на Wegovy і яго аналагі, рынкавая капіталізацыя Novo Nordisk у канцы 2023 года, як піша Еўраньюс, перавысіла 418 мільярдаў еўра. За чатыры гады кошт акцый кампаніі вырас у 4 разы і, як сцвярджаюць аналітыкі, будзе расці і надалей.

Капенгаген — сталіца Даніі

Але такі поспех Novo Nordisk ставіць пад пагрозу эканоміку краіны. Вытворца становіцца монагульцом на рынку краіны, забяспечваючы ёй эканамічны рост. Яго капіталізацыя перавышае ВУП Даніі, а цэнтральны банк краіны вымушаны трымаць больш нізкія працэнтныя стаўкі. У выніку разрыў паміж працэнтнымі стаўкамі ў Даніі і астатняй часткі ЕС павялічваецца, а нізкія стаўкі зніжаюць для інвестараў прывабнасць мясцовай валюты.

Эканамісты папярэджваюць аб магчымасці «галандскай хваробы» — феномену, калі эканоміка моцна залежыць ад экспарту аднаго ці некалькіх відаў сыравіны, якія забяспечваюць значную долю нацыянальнага прыбытку.

Вялікая партыя лекаў Ozempic нядаўна была выяўлена ў багажніку легкавога аўтамабіля на беларуска-польскай мяжы. Фота: Дзяржаўны мытны камітэт

Адкрыццё галандцамі радовішчаў нафты ў Паўночным моры прывяло да росту нафтавага экспарту і падаражэння галандскай валюты. У выніку іншы экспарт стаў занадта дарагім і неканкурэнтаздольным, што ў канчатковым выніку падарвала галандскую эканоміку.

Але вытворца не спыняецца. У яго планах выпрабаванні, якія маглі б дапамагчы зразумець, чаму некаторыя людзі больш схільныя да набору лішняй вагі. Гэта можа дапамагчы распрацоўцы першых лекаў для перадухілення атлусцення.

У канцэрне ўжо створана падраздзяленне, якое займаецца пошукам метадаў «прафілактыкі трансфармацыі» з дапамогай штучнага інтэлекту, каб зразумець, у каго развіваецца атлусценне і што характарызуе гэтых пацыентаў.

Чытайце яшчэ:

Як попыт у ЗША на прэпарат для пахудзення прывёў да росту эканомікі Даніі

«60 працэнтаў беларусаў маюць лішнюю вагу. І яны таксама хочуць быць прыгожымі і сэксуальнымі». Абмяркоўваем з доктарам бодзіпазітыў

На беларуска-польскай мяжы затрымалі лекі ад дыябету на 570 тысяч рублёў

Каментары1

  • Юрий
    26.01.2024
    Все проблемы с экономикой Дании можно решить за пару недель! Всего лишь дать порулить одному одному "крепкому хозяйственнику" из Беларуси

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ10

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбар важнейшы за зніжкі!». Папулярны расійскі маркетплэйс пачаў рэкламаваць выбары ў Беларусі8

Віцэ-мэр Лазарэвіч параіла мінчукам, якім не падабаюцца цэны на таксі, ездзіць на метро4

Лукашэнка працягвае гаварыць пра «Арэшнік»: Цэлі вызначаць будзем мы ў Беларусі, не расіяне14

У сірыйскай турме знайшлі труп закатаванага актывіста, які прапаў 4 гады таму. Ён паверыў рэжыму і вярнуўся з Берліна12

Крэмль назваў адстаўку Асада асабістым рашэннем таго2

У Мінску прадаюць кватэру Кандрата Крапівы2

Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў калоніі

Лукашэнка прапанаваў рабіць аўтобусы са шклопластыку8

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ10

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →