Грамадства88

«Сёння выбары сапраўдныя, а не як у 2020-м». Гайдукевіч запэўнівае, што не будзе здымацца з выбараў

Лідар праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі кажа, што ягонае зняцце ў 2020 годзе — гэта іншае.

Алег Гайдукевіч запэўнівае, што не збіраецца ісці шляхам Сяргея Бобрыкава і Вольгі Чамаданавай і здымацца з выбараў.

Лідар ЛДП лічыць, што ягоная партыя абавязаная ўдзельнічаць у кампаніі, піша Tochka.by.

«Няма такіх умоў [для зняцця]. Больш за тое, у 2010 годзе мой бацька (Сяргей Гайдукевіч — Рэд.) зняўся з выбараў. І я яго не падтрымаў. Я быў прыхільнікам удзелу партыі да канца», — заявіў Гайдукевіч-малодшы.

Ён заявіў, што ЛДП не прапускала ніводнай выбарчай кампаніі з 1994 года.

«Я прыхільнік таго, каб кожная партыя ўдзельнічала ў выбарах. Інакш навошта яна патрэбна? Партыя — гэта барацьба за ўладу», — кажа Гайдукевіч.

На ягоную думку, калі ў партыі няма праграмы, калі яна не змагаецца за ўладу, не прэтэндуе на нешта, то гэта грамадскае аб'яднанне.

«Тады пераназавіце партыю ў грамадскае аб'яднанне. «Аматары матылькоў», «Аматары жанчын», як заўгодна назавіце гэта грамадскае аб'яднанне, але гэта не палітычная структура», — гаворыць кіраўнік ЛДП.

Праўда, адну кампанію, у якой партыя Гайдукевіча ў выніку не ўдзельнічала, памятаюць усе. У 2020 годзе ён зняўся з прэзідэнцкіх выбараў на этапе збору подпісаў. Тады ён заклікаў галасаваць за Лукашэнку і заявіў, што «не можа быць прастытуткай». Пасля гэтага Гайдукевіч стаў даверанай асобай Лукашэнкі.

«2020 год быў адзіным, калі я зняўся з выбараў, бо нам не выбары захацелі зрабіць, а вайну ў краіне. Не важная была мая праграма, не важныя былі мае погляды, не важная была палітычная партыя. Важна было адно — альбо ты выступаеш за тое, каб захаваць краіну, альбо каб яе знішчылі», — лічыць Гайдукевіч.

Паводле яго слоў, не было іншага выбару, таму што «альбо ты стаіш з прэзідэнтам і абараняеш краіну, альбо, калі ты там не стаіш, значыць, ускосна выступаеш за тое, каб яе зламалі».

Але на гэты раз, як лічыць Гайдукевіч, усё зусім па-іншаму.

«Сёння выбары сапраўдныя, а не вайна. Сёння выбары — гэта барацьба ідэй, праграм, а таксама барацьба за будучыню краіны, якой Беларусь будзе праз 5-10-15 гадоў. Таму трэба абавязкова ўдзельнічаць. І ніякіх падстаў і ўмоў для майго зняцця не было, няма і не можа быць на гэтых выбарах», — кажа кіраўнік ЛДП.

Гайдукевіч, якога прызначылі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, не хавае сваёй падтрымкі Лукашэнкі і актыўна прапагандуе яго палітыку ў дзяржаўных СМІ. Ды і ўвогуле, у «сапраўдных выбарах», як іх назваў Гайдукевіч, сягоння ўдзельнічаюць толькі прыхільнікі Лукашэнкі.

Сам Лукашэнка не так даўно заявіў, што Гайдукевіч, як і іншыя падкантрольныя ўладам прэтэндэнты, ідуць на выбары, каб «акружыць яго флангамі і абараніць». Самога Гайдукевіча ён назваў сваім «галоўным аракулам».

Каментары8

  • так і запішам -
    14.11.2024
    гайдукевіч прызнаў выбары 2020-га несапраўднымі
  • Кеша
    14.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Кеша
    14.11.2024
    [Рэд. выдалена]

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель12

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына26

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →