Лукашэнка дэманстратыўна дазволіў, каб яго спарынг-партнёрам далі месца і час у дзяржСМІ
На сустрэчы са сваёй ініцыятыўнай групай Аляксандр Лукашэнка «папрасіў» прапагандыстаў перадаць сваім кіраўнікам пасланне.
Лукашэнка дазволіў кіраўнікам дзяржаўных СМІ даць пляцоўку для выказвання падкантрольным яму прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта.
«Я б папрасіў журналістаў — перадайце сваім кіраўнікам: калі нехта з кандыдатаў у прэзідэнты, якія збіраюць подпісы, захоча нешта расказаць вось у такім плане, як гэта цяпер адбываецца, гэта трэба зрабіць.
Прапануйце [іншым прэтэндэнтам, якія збіраюць подпісы для вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты] калі яны хочуць. Не хочуць — гэта іх права», — сказаў Лукашэнка.
Ён «патрабаваў выконваць раўнавагу ў гэтым пытанні», піша БелТА.
«А, прэзідэнт тут сабраўся… Справа нават не столькі ў тым, колькі подпісаў сабралі. Для мяне важна, як ідзе гэты збор, што людзі кажуць. Для мяне гэта важна як для прэзідэнта. Што, можа быць, не важна для іншых кандыдатаў, але для мяне — важна.
Але тым не менш няхай кожны скажа, як у яго ідзе збор подпісаў і гэтак далей. Хоць бы па некалькі хвілін. Тое самае, што і ў мяне тут, каб яны маглі выказацца», — сказаў Лукашэнка.
Да збору подпісаў для вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты былі дапушчаны толькі падкантрольныя адміністрацыі Лукашэнкі прэтэндэнты, якія не хаваюць сваёй поўнай падтрымкі Лукашэнкі.
Падчас папярэдніх прэзідэнцкіх кампаній альтэрнатыўныя кандыдаты маглі карыстацца толькі двума невялікімі слотамі на дзяржаўным тэлебачанні і радыё, якія патрабуюцца па законе. У астатнім дзяржаўныя СМІ асвятлялі толькі дзейнасць і кампанію Лукашэнкі, ігнаруючы іншых прэтэндэнтаў.
Каментары
На старте кампании по сбору подписей за Лукашенко случились перекосы, в результате которых местные власти с идеологами сильно перестарались... Вот показывают пикет, где первым возглавляет очередь на сдачу подписей лично сам председатель Новогрудского райисполкома, вот в центре Щучина подписи за Лукашенко отдают одни глубокие пенсионеры, где нет ни одного человека из другого поколения, а вот в Гродно, наоборот, подписи на уличном пикете возле местного университета отдают исключительно одни студенты, а вот позавчера на БТ показывают двоих молодых людей, один из которых, стоя перед столом уличного пикета, зачем-то с расстояния нескольких метров демонстрирует в камеру обложку своего закрытого паспорта... Всё это больше походит на стадо.