Сейм Літвы зацвердзіў кандыдатуру Гінтаўтаса Палуцкаса на пасаду прэм'ер-міністра.
Рашэнне прынята большасцю галасоў парламентарыяў.
Палуцкас быў кандыдатам на пасаду прэм'ера ад Сацыял-дэмакратычнай партыі, якая атрымала перамогу на нядаўніх парламенцкіх выбарах. Бо лідарка партыі Вілія Блінкавічуце адмовілася ўзначальваць урад.
Каментары