Новы абмен палоннымі вызваліў з расійскай няволі ўкраінскага праваабаронцу Максіма Буткевіча. Ён дапамагаў і беларусам
Да поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну праваабаронца Максім Буткевіч актыўна займаўся дапамогай бежанцам, у тым ліку з Беларусі.
Больш за 20 гадоў Максім прысвяціў праваабарончай дзейнасці, а 3 сакавіка 2022 года ўступіў у шэрагі Узброеных сіл. У чэрвені 2022-га ён трапіў у расійскі палон пад Севераданецкам Луганскай вобласці.
Максім Буткевіч з'яўляецца сузаснавальнікам «Громадського радіо» і каардынатарам праваабарончай ініцыятывы» REAct», быў у кіраванні ўкраінскага прадстаўніцтва Amnesty international і працаваў журналістам у Бі-бі-сі.
Ён таксама з'яўляецца сузаснавальнікам праекта «Без межаў», актыўна дапамагаў уцекачам і перасяленцам.
У тым ліку да поўнамаштабнай вайны Буткевіч удзельнічаў у ініцыятывах, прысвечаных праблемам легалізацыі ва Украіне беларусаў, якія мусілі пакінуць краіну па палітычных матывах.
Каментары