Грамадства22

Легенду Веткаўскага музея, вядомага краязнаўцу асудзілі ў Гомелі — вырак выносіў былы следчы

Былы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Шклярава, экскурсавод Аляксандр Нікіцін быў асуджаны да пазбаўлення волі па абвінавачванні ва ўдзеле ў пратэстах, піша «Флагшток».

Паводле «Вясны», Аляксандра асудзілі ў канцы верасня па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Прысуд выносіў Дзяніс Кузенек, які стаў суддзём літаральна некалькі месяцаў таму. Прынамсі, у канцы траўня 2024 года Кузенек быў яшчэ стажорам суддзі.

Да гэтага ён шмат гадоў працаваў следчым. Паводле згадак у дзяржаўнай прэсе, у 2017 годзе Кузенек быў начальнікам Гомельскага раённага аддзела Следчага камітэту, а як мінімум да пачатку 2023 года займаў пасаду начальніка Рэчыцкага РАСК, быў палкоўнікам юстыцыі. Відавочна, палітычная справа стала адной з першых, якую былы следчы вёў ужо ў якасці суддзі.

Дакладны тэрмін, які ён прысудзіў Нікіціну, пакуль не называецца. Вядома, што да гэтага хлопца судзілі па адміністрацыйным артыкуле за падпіску на старонку, абвешчаную «экстрэмісцкай». Гэта адбылося ў пачатку мая. З таго часу старонкі Аляксандра ў сацсетках не аднаўляюцца.

Верагодна, спачатку хлопца затрымалі за «падпіскі», а пры праверцы тэлефона маглі знайсці здымкі з пратэстаў 2020 года, за што ўрэшце завялі крымінальную справу.

Аляксандра называлі «легендай Веткаўскага музея», «любімым экскурсаводам». Ён захапляўся краязнаўствам яшчэ з юнацтва, любіў бываць у экспедыцыях і збіраць старадаўнія рэчы. Некаторыя нават выкупляў за ўласныя грошы.

Апошні час Аляксандр не працаваў у музеі. Яго забралі ў войска ў канцы 2022 года, а пасля таго, як ён адслужыў, у музей не вяртаўся. Па звестках Флагштока, незадоўга да затрымання хлопец паспеў папрацаваць на дзяржаўным тэлебачанні. Да гэтага ён не раз даваў каментары дзяржаўнай прэсе.

Каментары2

  • даведка
    21.11.2024
    Есть уже районы, где и адвокатами, и судьями являются бывшие следователи СК. ((
  • Летающий кирпич
    21.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →