Падлеткі каталіся ўчатырох на адным самакаце. Міліцыя знайшла відэа і прыйшла да іх у каледж
З навучэнцамі правялі прафілактычную гутарку.
Супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў інтэрнэце відэа, на якім чатыры падлеткі едуць на адным электрасамакаце.
Аказалася, самакатам кіраваў 17-гадовы навучэнец каледжа ў Мінску, пасажырамі былі трое яго аднакурснікаў. Хлопцы зладзілі экстрэмальную паездку на стадыёне падчас заняткаў па фізкультуры.
Навучэнцы суседняй установы знялі паездку на відэа і апублікавалі яго ў тэлеграм-канале. Там міліцыянты ролікі знайшлі.
Сілавікі прыйшлі ў каледж, дзе вучацца экстрэмалы, і правялі з імі публічную гутарку. А на кіроўцу склалі пратакол за парушэнне правілаў ПДР на самакаце — артыкул прадугледжвае штраф ад 40 да 120 рублёў.
Каментары