Вайна22

Стаў вядомы першы выпадак гібелі на вайне жанчыны, якая заключыла кантракт з Мінабароны РФ у калоніі

У канцы жніўня ў Белгарадскай вобласці Расіі памерла 37-гадовая Алена Піманенкава — ваеннаслужачая расійскага штурмавога ўзвода, паведамляе «Перекресток-Инфо».

Сястра загінулай распавяла, што Піманенкаву, якая служыла «стралком-санітарам», нібыта збіла машына. 

Алена падпісала кантракт з Мінабароны Расіі ў маі, знаходзячыся ў жаночай калоніі ў Ленінградскай вобласці. Жаданне паехаць на вайну выказалі 60 жанчын, з якіх адабралі дзесяць — «глядзелі на артыкулы і псіхатып».

Сярод іх была і Алена, якой да заканчэння тэрміну заставаўся адзін год.

Жанчына мела як мінімум шэсць судзімасцяў, выявілі «Важныя гісторыі».

Упершыню яе асудзілі ў 23 гады — за напад на мужчыну з нажом. Затым — за рабаванні, крадзеж, пашкоджанне чужой маёмасці, пагрозы забойствам, наўмыснае прычыненне лёгкага шкоды здароўю і згоны аўтамабіляў. Большасць злачынстваў яна здзейсніла ў нецвярозым стане.

Раней «Важныя гісторыі» распавялі, што Мінабароны Расіі вярбуе на вайну ва Украіне жанчын-зняволеных. Тады гаворка ішла аб жаночай папраўчай калоніі № 2 у Ленінградскай вобласці. У красавіку выданне знайшло яшчэ чатыры калоніі, у якіх зняволеных жанчын вербавалі на вайну ва Украіне — у Іванаўскай і Уладзімірскай абласцях, у Пермскім краі і Мардовіі. Раней пра такую вярбоўку паведамляў Генштаб УСУ.

Каментары2

  • Быўшая бабарыканка
    26.09.2024
    Здохла і добра.
  • Я
    26.09.2024
    Расскажите про украинских добровольцев плиз

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч8

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч

Усе навіны →
Усе навіны

«Тур — якасная прапаганда. А Азаронак… Мой сусед менш паскудных слоў кажа»7

«Будуць купляць у асноўным ужо гатовае жыллё». Рыхтуюцца змены ў сферы будаўніцтва прыватных дамоў8

Расійскі вайсковец па загадзе камандзіра падпаліў сваё аўто. У выніку згарэлі два танкі і чатыры бронетранспарцёры3

Расія таемна стварае ў Кітаі новыя мадэлі беспілотнікаў, у тым ліку копіі амерыканскіх БПЛА Reaper

Дураў назваў парыжскім следчым свой заробак6

У Літве раскрылі махлярскую схему: перакладчыкі падказвалі замежнікам правільныя адказы на вадзіцельскім экзамене

Як сын высокапастаўленага сілавіка выбраў беларушчыну9

Зяленскі распавёў Генасамблеі ААН, якога «рэальнага міру» хоча Украіна5

Google заплаціла $2,7 мільярда за генія штучнага інтэлекту. Чым адметны гэты чалавек?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч8

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч

Галоўнае
Усе навіны →