Мінімум чатыры «шахеды» ноччу зайшлі ў Беларусь, адзін заляцеў з Расіі.
Паводле звестак украінскіх маніторынгавых рэсурсаў, за мінулую ноч у Беларусь заляцелі не менш за 4 дроны-камікадзэ тыпу «шахед».
Першы з іх перасек мяжу з Беларуссю каля 00:13 у раёне Любеча і праз 30 хвілін вярнуўся ва Украіну. Далей «шахеды» заходзілі ў Беларусь у 02:29, 03:05 і 03:52, піша «Беларускі Гаюн».
Характэрна, што адзін з дронаў заляцеў у паветраную прастору Беларусі не з Украіны, а з РФ. Вядома, што «шахед» рухаўся ў напрамку Гомеля, што з ім было далей — невядома. На працягу ночы ў небе над паўднёвым усходам краіны дзяжурылі два знішчальнікі:першы падняўся з Баранавічаў каля 00:30, а другі — у 02:50.
Каментары