Здароўе1111

Прыватныя медцэнтры шукаюць варыянты абысці кантроль цэн Мінздароўя, каб не згубіць інстаграмных дактароў

З лістапада чыноўнікі будуць вырашаць, колькі павінна каштаваць кансультацыя ў доктара-спецыяліста ў прыватных медцэнтрах. У папулярных беларускіх дактароў-блогераў паніка. Медцэнтры ж шукаюць варыянты не зніжаць ганарары.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: медцэнтр «Маяк здароўя»

Праз месяц тарыфы ў прыватных медыцынскіх цэнтрах стане кантраляваць Мінздароўя, узгадняючы іх з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 15 жніўня 2024 года. 

Імаверна, адной з падстаў для такога рашэння стаў скандал у прыватным цэнтры «МедАвеню», які адбыўся сёлета ў маі. Нагадаем, мінчанка прыйшла туды да гінеколага зрабіць біяпсію эндаметрыя. На сайце клінікі было пазначана, што кошт медыцынскай маніпуляцыі складае ад 65 рублёў. Але на касе ёй агучылі суму 150 рублёў. Жанчына здзівілася такой вялікай розніцай. Такая такая цана атрымалася, бо доктарка дадала кошт сваёй кансультацыі, якой па факце не было. Канфлікт зайшоў так далёка, што разбіралася ў сітуацыі Міністэрства аховы здароўя.

На гэтым прыкладзе можна пабачыць феномен, які з'явіўся ў беларускай прыватнай медыцыне ў апошнія гады. У прайсах некаторых медыцынскіх цэнтраў з'явіўся пункт «кансультацыя высоказапатрабаванага доктара».

Скрыншот сайта «МедАвеню»

«Высоказапатрабаваным» звычайна называюць папулярнага ў інстаграме доктара. Пры гэтым кошт кансультацыі спецыяліста першай катэгорыі можа адрознівацца ад кошту кансультацыі высоказапатрабаванага спецыяліста (які мае тую самую першую катэгорыю) у 2-3 разы.

Беларускія высоказапатрабаваныя доктары-блогеры, якіх знайшла «Наша Ніва» ў інстаграме, маюць ад 10 тысяч да 164 тысяч падпісчыкаў. І цяпер яны незадаволены сітуацыяй з будучым кантролем цэн і хвалююцца наконт таго, як зменяцца іх заробкі з лістапада.

Скрыншот аднаго з папулярных дактароў

Гінеколаг Алена Вайцяховіч разважае ў сацсетках: «Лістапад 2024 для мяне ў плане медыцыны — месяц суму. Не разумею, навошта дзяржаве ўмешвацца ў пытанні цэнаўтварэння прыватнай медыцыны (усё я разумею). Калі я працавала і вяла прыём за 120 рублёў, як я магу весці за 45 рублёў зноў? Гэта называецца рэгрэс, шлях уніз. А гэта заўсёды ўтопія». Яна кажа падпісчыцам, што разглядае магчымасць увогуле пайсці з медыцыны.

Падпісчыкі, дарэчы, з паразуменнем ставяцца да таго, што іх любімыя дактары шукаюць варыянты захаваць свае высокія прайсы. Некаторыя кліенты самі прапануюць: можна браніраваць па два візіты адразу (умоўна кажучы, на 9:30 і 10:00) — і ў выніку аплачваць прайс, памножаны на два.

Яшчэ адна праблема, з якой сутыкнуліся высоказапатрабаваныя дактары, — гэта адмова страхавых кампаній аплачваць іх паслугі. Некаторыя гінеколагі-блогеркі папярэджваюць, што з 1 лістапада па страхавой змогуць рабіць толькі мазкі, кальпаскапію і іншыя маніпуляцыі, але за сам прыём кліенткам прыйдзецца плаціць самастойна.

Журналістка «Нашай Нівы» пад выглядам кліенткі звярнулася ў некалькі прыватных медыцынскіх цэнтраў і ўдакладніла, ці аплачваюць звычайна страхавыя візіты да іх высоказапатрабаваных спецыялістаў. Там адказалі, што ў большасці выпадкаў — не, бо кошт дактароў з раскручаным інстаграмам значна большы, чым у немедыйных спецыялістаў. Але параілі ўдакладняць такія нюансы ў сваёй страхавой кампаніі.

У некалькіх страхавых кампаніях пацвердзілі, што наведванне высоказапатрабаваных дактароў не ўваходзіць ні ў адзін з існуючых у іх пакетаў добраахвотнага медыцінскага страхавання.

Адміністрацыя прыватных цэнтраў гэту праблему бачыць і ўжо шукае, які абысці новую пастанову Мінздароўя. Напрыклад, у некаторых ужо з’явілася магчымасць атрымаць гадзінную кансультацыю спецыяліста (раней на гэта закладвалася 30 хвілін) па высокім кошце.

Скрыншот паслугі ў адным з прыватных медцэнтраў

Недзе пачалі прапаноўваць новыя паслугі. Напрыклад, у «Маяку Здароўя» ў прайсе цяпер з’явіўся пункт: «Кансультацыя акушэра-гінеколага ў рамках індывідуальнай праграмы па мадыфікацыі ладу жыцця, прафілактыцы і лячэнні гінекалагічнай паталогіі, захаванні жаночага здароўя». Кошт не малы — каля 137 рублёў. Журналістка «Нашай Нівы» як кліентка спытала, што ж уваходзіць у «мадыфікацыю ладу жыцця». Высветлілася, што пад такой назвай хаваецца звычайны агляд гінеколага — якраз з ліку высоказапатрабаваных — з УГД.

Верагодна, высоказапатрабаваныя дактары будуць прымаць выключна кліентаў, якія пагодзяцца на такія ўмовы (і выглядае, іх пастаянныя кліенты да зменаў гатовы). Тым часам прыватныя клінікі пачалі прыбіраць з сайтаў пазнакі пра высокую запатрабаванасць асобных спецыялістаў.

Каментары11

  • Абармот
    26.09.2024
    Ну все, стоимость после такого "контроля" ещё и вырастет - как всегда
  • Ігнась
    26.09.2024
    здзіўляюць паводзіны некаторых інстаграмшчыкаў. нейкія інфантыльныя, не разумеюць у якім кірунку рухаецца краіна. Рэгрэсс і дарога да долу - гэта усюды так, а не толькі у інстаграмных дактароў.
  • Пастанова аб зьмяньшэньні цэнаў
    26.09.2024
    Выклікала іх скачок ўгару

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч8

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч

Усе навіны →
Усе навіны

«Тур — якасная прапаганда. А Азаронак… Мой сусед менш паскудных слоў кажа»7

«Будуць купляць у асноўным ужо гатовае жыллё». Рыхтуюцца змены ў сферы будаўніцтва прыватных дамоў8

Расійскі вайсковец па загадзе камандзіра падпаліў сваё аўто. У выніку згарэлі два танкі і чатыры бронетранспарцёры3

Расія таемна стварае ў Кітаі новыя мадэлі беспілотнікаў, у тым ліку копіі амерыканскіх БПЛА Reaper

Дураў назваў парыжскім следчым свой заробак6

У Літве раскрылі махлярскую схему: перакладчыкі падказвалі замежнікам правільныя адказы на вадзіцельскім экзамене

Як сын высокапастаўленага сілавіка выбраў беларушчыну9

Зяленскі распавёў Генасамблеі ААН, якога «рэальнага міру» хоча Украіна5

Google заплаціла $2,7 мільярда за генія штучнага інтэлекту. Чым адметны гэты чалавек?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч8

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч

Галоўнае
Усе навіны →