Грамадства1414

«Мы падтрымліваем украінскую формулу міру». Ціханоўская ў Нью-Ёрку расказала пра беларускае бачанне сітуацыі

23 верасня ў Нью-Ёрку распачалася Генасамблея ААН. Удзел у мерапрыемстве ўзяла Святлана Ціханоўская. Шмат увагі падчас пасяджэнняў надавалася вайне ва Украіне, мірным перамовам і бяспецы ў рэгіёне, паведамляе яе прэс-служба.

Святлана Ціханоўская з Юліяй Навальнай і Хілары Клінтан. Фота: ОСЦ

Святлана Ціханоўская распавяла пра пазіцыю, якую даводзіла на Генасамблеі: 

«Мы падтрымліваем украінскую формулу міру. Вайна павінна быць скончаная. Украіна павінна вярнуць свае тэрыторыі, а адказныя за вайну — панесці пакаранне. 

Аднак для беларусаў вельмі важна, каб у любых дамоўленасцях улічваліся і нашыя нацыянальныя інтарэсы. Таму падчас Генасамблеі мы настойвалі: расійскія войскі павінны быць выведзеныя не толькі з тэрыторыі Украіны, але і Беларусі — гэтаксама, як і расійская ядзерная зброя. Ваенна-палітычныя пагадненні паміж Мінскам і Масквой пасля 2020 года павінны быць ануляваныя».

На думку Ціханоўскай, шлях да трывалага міру павінен уключаць:

  • вызваленне беларускіх палітвязняў; 
  • правядзенне сумленных і свабодных выбараў у Беларусі пад міжнародным наглядам, 
  • правядзенне канстытуцыйнай рэформы. 

«Толькі дэмакратычна абранае кіраўніцтва Беларусі можа стаць гарантам для бяспекі Украіны, гэтаксама і як і для іншых нашых суседзяў», — заключае нацыянальны лідар Беларусі.

Каментары14

  • Жвір
    26.09.2024
    Ваенна-палітычныя пагадненні паміж Мінскам і Масквой павінны быць ануляваныя цалкам, а ня толькі пасьля 2020-га году. Ніякіх АДКБ. Таксама й дамова аб агульнай мытнай прасторы й сяброўства ў снд.
  • Жора
    26.09.2024
    Можа ў 2020 гэтыя казкі гучалі добра, цяпер жа "правядзенне сумленных і свабодных выбараў у Беларусі" выклікае смех. Хто іх правядзе? Якая сіла? Хто звергне Лукашэнку і абрыне вертыкаль? Без адказу на гэтыя пытанні ані сядзець у Вільні і чакаць, пакуль нехта паднясе ўладу на сподачку, ані ваяжаваць па свеце з абстрактнымі прамовамі няма сэнсу. Бо не паднясуць і не правядуць.
  • Днепр
    26.09.2024
    Шо значит фраза " Военно-политические соглашения между Минском и Москвой после 2020 года должны быть ануллированы" А до 2020 года ?!
    Она рассказала не о Беларуском видении ситупции а о видении отдельной группв которая пытается говорить за всех!

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ5

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка паслізнулася на прыступках свайго пад'езда, паламалася і адсудзіла 11 000 рублёў

З Новага года вырасце некалькі падаткаў

Беларускі «Гастрафэст» пройдзе ў трох краінах. Што ў меню?2

Палітвязня Толчына, які выйшаў па памілаванні, затрымалі па адміністрацыйнай справе

Лію Ахеджакаву, якая выступіла супраць вайны, прапанавалі замяніць на дыпфейк у «Іроніі лёсу, або з лёгкай парай!»1

Украінскія марскія дроны атакавалі Керч

Жонку беларускага тэнісіста абакралі ў Піцеры1

Паўстанцы ў Сірыі падышлі да Хомса, расійскія базы сёння могуць адрэзаць17

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ5

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Галоўнае
Усе навіны →