Грамадства11

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі

Кіроўца з Узбекістана расказаў выданню «Першы», што прыехаў у чаргу ў мінулы чацвер, 12 верасня, і стаў недалёка ад запраўкі «Лукойл» прыкладна за 25 кіламетраў ад мяжы. За 4 дні, кажа, праехаў кіламетраў з пяць.

«Чым займаемся ў чарзе? Мучымся. Глядзім начамі, не можам спаць. Назіраем заўсёды. Каб прадукты падвозілі, я не бачыў. У Літве, Латвіі бачыў, там фургончык прадукты возіць. А тут не бачыў. Калі такое прасоўванне будзе, то стаяць яшчэ тыдзень, больш нават можа быць», — расказаў кіроўца.

Ваду ў гарачыя дні кіроўцам у чарзе прывозяць у суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ брэсцкія камунальнікі. Вадавоз праязджае і спыняецца каля ахвотных набраць вады. Што да харчавання, то, як правіла, запасаюцца прадуктамі, калі праязджаюць міма крамаў. Або просяць падвозіць мясцовых знаёмых, ці калегаў, якія праязджаюць.

Паводле інфармацыі Памежнага камітэта, па стане на 16 верасня 2024 года ў чарзе фур у бок прапускнога пункта «Казловічы» знаходзіцца 850 грузавікоў. Калі памножыць гэтую колькасць на 17 (сярэдняя даўжыня фуры), гэта практычна 15 км. Плюс па пару метраў дыстанцыі і разрывы на скрыжаваннях, вось і будзе звыш 20 кіламетраў, а гэта значыць, што хвост чаргі знаходзіцца на М1.

Чарга пад Брэстам расцягнулася да М1

Гэта што тычыцца польскага кірунку. Паводле звестак памежнага ведамства, на літоўскім кірунку фур яшчэ больш. Раніцай 16 верасня ў чарзе стаяла 1140 грузавікоў.

Каментары1

  • Ага
    16.09.2024
    Кныровіч шчаслівы. І Радзіна таксама.

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы збіраюцца на матч «Легіі» з мінскім «Дынама» ў Варшаве21

Каралеўскую сядзібу Панятоўскага ў Гродне прадаюць танней за старую аднапакаёўку1

Так выглядаюць пікеты па зборы подпісаў за Лукашэнку ФОТАФАКТ20

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава7

У Кангрэс ЗША ўпершыню абралі трансгендара9

Лукашэнка: Трамп — гэта сіла17

Зяленскі расказаў пра «цудоўную» тэлефонную размову з Трампам9

Гэта што за цуды інжынерыі? Жыхары сталічнага пяціпавярховіка падзяліліся вынікамі капітальнага рамонту1

У Мінску пад чырвонымі сцягамі ўсклалі кветкі да помніка Леніну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →