Эканоміка1414

Беларускія дальнабойшчыкі скардзяцца на скарачэнне зарплат у Еўропе

Уразаць заробкі пачалі вялікія кампаніі. Гэтаму ёсць некалькі прычын.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: АР

Раней павышалі, цяпер паніжаюць

Дальнабойшчыкі скардзяцца, што літоўскія і польскія кампаніі ў апошнія месяцы скарачаюць зарплаты кіроўцам.

Па словах суразмоўцы, у адной буйной літоўскай кампаніі з 1 красавіка сутачныя выплаты панізілі на 5 еўра. Гэта другое паніжэнне заробкаў з пачатку года.

Цяпер кіроўцы, якія нядаўна ўладкаваліся на фірму, атрымліваюць 64 еўра за суткі працы, а дасведчаныя кіроўцы са стажам — 71 еўра. Летась на піку сутачныя зарплаты дасягалі 85 еўра.

«У 2021-2023 гадах назіраўся паступовы рост заробкаў. За два гады стаўкі падраслі прыкладна на 10 еўра за суткі. Сёлета назіраецца адваротны працэс», — кажа суразмоўца.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Падобнае скарачэнне сутачных мужчына называе адчувальным, бо цэны на ўсё за апошнія гады выраслі, а зарплата пасля апошніх двух скарачэнняў засталася на ўзроўні трохгадовай даўніны.

Трэнд задалі літоўскія перавозчыкі

Іншы дальнабойшчык, які працуе ў Польшчы, таксама адзначае, што некаторыя кампаніі падхапілі гэты трэнд.

«Спачатку зарплаты пачалі ўразаць буйныя літоўскія перавозчыкі, да іх далучыліся польскія фірмы з літоўскімі каранямі. Пазней тое сама пачалі рабіць і некаторыя польскія фірмы», — кажа суразмоўца.

Больш за ўсё, з яго слоў, зарплаты панізілі ў польскіх фірмах, якія належаць беларусам.

«У такіх цяпер плацяць па 60 еўра за суткі, калі кіроўца едзе, і па 24 еўра, калі стаіць у чарзе». 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Заробкі ўразаюць у асноўным у вялікіх кампаніях

Мужчына адзначае, што некаторыя кампаніі ў Польшчы сталі вяртацца да старых высокіх тарыфаў, бо пачаўся адток кадраў.

«Апусцілі стаўкі да 65 еўра, нармальныя кіроўцы пачалі разбягацца, цяпер зноў паднялі да 75 еўра. Але скарачэнні зарплат адбыліся не ва ўсіх польскіх кампаніях або прынамсі не закранулі ўсіх кіроўцаў. У мяне стаўка не змянялася», — прызнаецца мужчына.

Яшчэ адзін суразмоўца, які раней шмат гадоў адпрацаваў у Літве, а пазней перайшоў у польскую фірму, таксама кажа, што першымі ўразаць зарплаты кіроўцам пачалі менавіта буйныя літоўскія перавозчыкі.

«У мяне шмат знаёмых працуюць у літоўскіх фірмах, там амаль усім за апошнія месяцы падрэзалі зарплаты на 10-15 еўра за суткі. У Польшчы таксама многія скарацілі стаўку, але пасля зноў павысілі. Ведаю людзей, дзе спачатку зменшылі на 10 еўра, а потым 5 еўра вярнулі.

Па назіраннях, уразаюць заробкі ў асноўным у вялікіх кампаніях. У малых і сярэдніх транспартных кампаніях такое назіраецца радзей. Калі чалавек добра працяглы час працуе, то такім, як правіла, не ўразаюць», — лічыць суразмоўца.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Афрыканцы і азіяты замест славян

Кіроўцы называюць дзве асноўныя прычыны, чаму заробкі падаюць: гэта наплыў кіроўцаў з краін Цэнтральнай Азіі, Афрыкі і Індыі, а таксама агульнае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі на фоне вайны Расіі ва Украіне.

«Людзі з гэтых краін гатовыя працаваць і па 50 еўра за суткі, таму кампаніям выгадна браць іх на працу замест беларусаў і ўкраінцаў», — лічыць суразмоўца.

Адзін з дальнабойшчыкаў адзначае, што цяпер стала крыху складаней уладкавацца кіроўцам без досведу працы ў міжнародных перавозках.

«Складаецца ўражанне, што ў Беларусі ўсе мужыкі ламануліся ў дальнабоі, бо такіх грошай у нас не заробіш. А ў Еўропе таксама крызіс, працы становіцца менш, а ахвотных працаваць — не. Таму кампаніі і могуць сабе дазволіць скарачаць заробкі кіроўцам.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Яны не баяцца, што праз масавыя звальненні іх бізнэс стане, бо разумеюць, што прыйдуць індыйцы ці афрыканцы, якія будуць гатовыя працаваць за меншыя грошы».

А што ў Германіі?

Дальнабойшчык, які мае польскае грамадзянства і працуе ў Германіі, кажа, што прынамсі пакуль у яго нямецкіх калег заробкі не змяніліся.

«Але ёсць засцярогі, што гэты трэнд закране і нашу кампанію, хоць мы выконваем рэйсы толькі па Германіі. Агульная сітуацыя ў перавозках такая, што працы стала менш», — кажа мужчына.

Каментары14

  • Тутэйшы драйвэр
    19.06.2024
    Живём в гибридное время: гибридные войны, гибридные автомобили ..и гибридные зарплаты...Люди, работающие из РБ в Европе, видут себя как рабы, не знают законов...а зарплата повышается ввиду инфляции, и в Польше, и в Литве и в ЕС в целом...Не подписывайте того, чего не знаете!!!!!!..да жалуйтесь, в инспекции, контрольные органы...Ведь водитель из Литвы, например, на территории Германии должен получать столько сколько и немецкий водитель,да,да,да!!!шы
  • Индеец
    19.06.2024
    Больш за ўсё, з яго слоў, зарплаты панізілі ў польскіх фірмах, якія належаць беларусам.
    Магадой человек, мы, бедагусы, дхуг дхуга не обманываем!И па тхигста на нанимаем!
  • Мнение
    19.06.2024
    Меньше наглых, малообразованных, ватных, часто с ментовским прошлым пассажиров в автобусах на границе. Дороги таежного союза для них открыты.

Марзалюк: У любой школе, у тым ліку ў рускамоўнай, гісторыю Беларусі і геаграфію трэба выкладаць па-беларуску13

Марзалюк: У любой школе, у тым ліку ў рускамоўнай, гісторыю Беларусі і геаграфію трэба выкладаць па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

Бязвізам у Беларусь першым скарыстаўся грамадзянін Германіі9

Зянон Пазняк выдаў чарговую кнігу19

У чорных буслоў у Беларусі стала выводзіцца больш птушанят. У чым прычына?

Стрыжак расказаў, як змог так пахудзець8

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага10

Рыка Крыгер не стаў абскарджваць смяротны прысуд — ён уступіў у сілу2

Завочна будуць судзіць Антона Матольку — яму закідаюць 17 артыкулаў, у тым ліку здраду дзяржаве8

З'явілася яшчэ некалькі ФОТА з суда над Рыка Крыгерам

Польскі турыст прыехаў у Беларусь і расхваліў яе на ўсе лады. Ён аказаўся неанацыстам14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марзалюк: У любой школе, у тым ліку ў рускамоўнай, гісторыю Беларусі і геаграфію трэба выкладаць па-беларуску13

Марзалюк: У любой школе, у тым ліку ў рускамоўнай, гісторыю Беларусі і геаграфію трэба выкладаць па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →