Грамадства88

Хлопчык выйграў у вендынгавым апараце IPhone, а атрымаў цвілую шакаладку. Ці можна так весці гэты бізнэс?

Чытач выдання «Анлайнер» Вячаслаў расказаў, што ягоны сын часта заходзіў пасля школы пагуляць у аўтаматы. Некалькі разоў яму шанцавала — то навушнікі выйграе, то жуйкі. Аднойчы сын зноў пайшоў гуляць і змог сабраць піраміду да самай вяршыні. Аўтамат прапанаваў яму выбар: навушнікі або айфон. Вядома, хлопчык абраў айфон. Прыйшоў дадому радасны і адразу пачаў распакоўваць выйгрыш, а там… шакаладка з цвіллю, і чамусьці з ключыкам у камплекце.

Тая самая шакаладка, якая апынулася ў прызавой скрынцы

«Я набраў службу падтрымкі і пытаюся: як так, выйгралі тэлефон, а там шакаладка? На што мне адказалі: «А хто вам сказаў, што там будзе тэлефон? Там можа ляжаць што заўгодна, нават пустая скрынка», — расказаў Вячаслаў.

Ён прызнаўся: калі б сын ведаў загадзя, што там проста шакаладка, ды яшчэ і сапсаваная, то, хутчэй за ўсё, і не гуляў бы. Пасля пагрозы звярнуцца ў СМІ служба падтрымкі прапанавала выбраць іншы прыз.

«Я адмовіўся, бо замест навушнікаў там таксама маглі быць такія прыколы. У той жа вечар пайшоў да аўтамата, на ім не было ніякай інфармацыі пра тое, што ўсярэдзіне можа быць не тэлефон, а нешта іншае. Скрынка была запакаваная як новая ў цэлафан, і ўсё выглядала так, быццам там сапраўды ляжыць каштоўны прыз. Калі б яны адразу напісалі, што там шакаладка, ніхто б у гэтыя аўтаматы і не гуляў».

Уладальнік апарата, з якім «Анлайнер» таксама звязаўся, падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі. Паводле яго слоў, яны з Валянцінам справу ўжо нібыта былі і вырашылі, і таму незразумела, чаму ён звярнуўся ў прэсу. 

Дамоўленасць была нібыта ў тым, што сын звяжацца з уладальнікам і яму дазволяць замяніць той прыз, які расчараваў, на любы іншы з аўтамата. На пытанне ж адносна таго, што на скрынцы напісана не тое, што ў ёй рэальна ляжыць, прадпрымальнік запярэчыў, што «калі на скрынцы размясціць лагатып — гэта не значыць, што гэта там ляжыць».

Урэшце, падкрэсліў ён, бацька хлопчыка павёў сябе непрыстойна, парушыўшы папярэднія дамоўленасці:

«Мы пайшлі чалавеку насустрач, прапанавалі два варыянты: пакрыць выдаткі на гульню ці замяніць прыз. Сёння дзіця павінна было са мной сустрэцца і памяняць прыз, але замест гэтага ён звяртаецца на Onlíner. Як я на гэта павінен рэагаваць? Для чаго ён мне тэлефанаваў? Што ён хоча? Атрымаць звышвыгоду з гэтай сітуацыі?»

Паводле слоў мужчыны, тыя людзі, якія не згодныя з прызам, могуць яму патэлефанаваць, і ўсё вырашаецца палюбоўна:

«Большасць людзей разумеюць, што 50 капеек IPhone не можа каштаваць, і забіраюць той прыз, які атрымліваюць. Дзіця, якое ўчора прыйшло, выдаткавала 5, ну хай 10 рублёў і выйграла шакалад за 35 рублёў, у кожным разе ў мінусе не засталося. Я згодны: ён чакаў, што там будзе нешта дарагое, можа, ключы ад аўтамабіля ці смартфон арыгінальны. А як бы ён зрабіў, калі б там апынулася кітайская рэпліка? Вы ў курсе, што гэта прызавы апарат, там прызы вісяць, а не тэхніка».

На заўвагу, што калі так, то трэба папярэджваць на самім апараце, што чаканні могуць не супадаць з рэальнасцю, уладальнік тэхнікі заявіў:

«Не абавязкова яго [папярэджанне] ляпіць. Такія ж тавары прадаюцца на гандлёвых пляцоўках, ніякіх пытанняў не ўзнікае ў людзей, калі яны іх набываюць. Людзі павінны разумець, што калі кошт прыза каштуе вялікіх грошай, то кошт гульні не можа быць 50 капеек.

Такіх апаратаў па горадзе шмат, у некаторых ляжыць і па 10 каробак. Ёсць такія гульцы, якія разбіваюць апараты, але мы — аператары гэтага бізнэсу — не ходзім на Onlíner і не расказваем такія гісторыі.

Было тры выпадкі, калі іх разбівалі аб зямлю, а тут чалавек за шакаладку гатовы ўсю краіну на вушы падняць».

Як выглядае гэта сітуацыя з пункту гледжання права, пракаментаваў спецыяліст па правах спажыўцоў Іван Райкевіч:

«Адназначна адказаць на пытанне, ці законна зрабіў прадпрымальнік, даволі складана, бо спажыўцом дадзена мала інфармацыі.

Перш за ўсё неабходна вывучыць сам аўтамат на прадмет наяўнасці на ім правілаў гульні і апісання прызоў. Калі гэтага там не змяшчаецца, а прадпрымальнік настойвае, што ў скрынцы ад iPhone будзе знаходзіцца шакалад, можна казаць пра тое, што рэклама (выкарыстанне скрынкі ад iPhone) уводзіць спажыўца ў зман і з'яўляецца неналежнай, што цягне за сабой негатыўныя наступствы для прадпрымальніка.

Ці мае спажывец права патрабаваць перадачы тэлефона, скрынку ад якога ён выйграў?

Цалкам магчыма, калі ёсць апісанне, любыя іншыя дакументы альбо таблічкі, якія сведчаць пра тое, што ў аўтамаце можна выйграць менавіта iPhone.

У кожным разе спажыўцу варта звярнуцца альбо ў таварыства па абароне правоў спажыўцоў, альбо ў аддзел гандлю і паслуг мясцовага выканаўчага камітэта, адміністрацыі для фарміравання прававой пазіцыі і накіравання прэтэнзіі на адрас прадпрымальніка з патрабаваннем выканаць абавязацельствы па перадачы прыза. Пры адмове ад перадачы тэлефона абараніць свае правы можна будзе ў судовым парадку».

Каментары8

  • Алекс
    03.09.2024
    Типичный бел барыга с барсеткой. "Ачо йа, он сам и вабщэ ни да законау"
  • Glock17
    03.09.2024
    Адчыняе дзіцё пакунак ад айфона, а там - фатаграфія прэзідэнта! Усё правільна, трэба выхоўваць патрыятызм з дзяцінства. Дзіцё падрасце, а як выбары адбываюцца, ужо праз асабісты досвед ведае!
  • Уго
    03.09.2024
    Игральные автоматы, казино, лотереи, страховые компании, и т п.
    Должны добывать деньги у населения для владельца.
    А не раздавать деньги владельца населению.
    Папе стоило бы обьяснить это ребенку.

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Усе навіны →
Усе навіны

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы13

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву7

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў14

Спынілася прапампоўка нафты праз нафтаправод «Дружба»3

У Расіі масава падпальваюць банкаматы і паліцэйскія машыны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Галоўнае
Усе навіны →