Усяго патроху

Агароднік пад Мінскам вырасціў гарбуз вагой ажно ў 315 кілаграмаў. Але да рэкорда не дацягнуўся

Усё пачалося з неафіцыйнага спаборніцтва. Летась Раман убачыў навіну пра тое, што жыхар Брэста вырасціў на сваім участку гарбуз вагой амаль паўтоны. Фатаграфіі залацістага гіганта, які вальяжна ляжыць на сонцы, ніяк не выходзілі ў мужчыны з галавы. Вельмі хутка батанічнае захапленне перарасло ў рашэнне: выгадаваць уласны цар-гарбуз, а яшчэ лепш — пабіць брэсцкі рэкорд, піша «Анлайнер».

Раман жыве ў Ратамцы ў сваім доме, участак зямлі ў яго ёсць, і вольнае месца на ім знайшлося. Таму, вывучыўшы тэарэтычную частку, мужчына ўзяўся за справу.

«Звычайны гарбуз да такога памеру ніколі не вырасце. Патрэбны спецыяльны сорт — «Атлантык гігант». Вывелі яго ў Амерыцы, адтуль насенне трапілі ў Расію, а потым ужо з Расіі — да нас. У мяне было ўсяго два зярняткі. Адно пасадзіў бліжэй да хаты, на сонцы. Іншае, запасное, — у канцы ўчастка», — расказвае Раман.

З такой малечы ўсё пачалося

Мужчына прызнаецца, што догляд за гарбузом-гігантам патрэбны асаблівы: без увагі і багатага паліву сапраўдны прыгажун не вырасце.

А яшчэ, беручыся за такую фітазадачу, трэба разумець, што ўсяго адзін гарбуз зойме каля 20 «квадратаў» зямлі: ад асноўнага ствала расліны адыходзяць шматлікія пасынкі, якія трэба ўкараняць. Дзякуючы такой разгалінаванай сістэме гарбуз атрымлівае мноства крыніц сілкавання. І расце, расце, расце.

Зрэшты, баяцца, што гарбуз захопіць увесь участак, не варта: працэс яго распаўсюджвання кантраляваны.

«Вага майго гарбуза прыкладна 315 кілаграмаў. Вырас ён такім прыкладна за 50 дзён. Падымаць і ставіць на вагі плод не спатрэбілася. Існуюць спецыяльныя табліцы, якія дазваляюць пераводзіць памер у вагу. Мой разліковы якраз такі. Думаю, калі рэальна ўзважыць, разыходжанне будзе невялікім — кілаграмаў з пяць.

На самай справе мой гарбуз мог вырасці яшчэ большым. Але я прапусціў момант, калі асноўны парастак занадта нацягнуўся, гарбуз проста адарваўся і перастаў як след сілкавацца, а значыць, і дадаваць у вазе.

У наступным годзе я працягну эксперымент і ўсё ж такі паспрабую вырасціць такі гарбуз, каб пабіць наяўны рэкорд у паўтоны. Балазе зярняты, якія выраслі ў гэтым гарбузе, прыдатныя для далейшага выкарыстання», — натхнёна гаворыць Раман.

Які далейшы лёс гарбуза? Мужчына прызнаецца, што дзеля жарту думаў зрабіць для дачкі карэту. А калі сур'ёзна, то ў найбліжэйшыя месяцы ўсе сябры і сваякі Рамана будуць забяспечаныя «гарбузовым наборам»: хопіць і на кашы, і на пірагі, і на сокі.

Каментары

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці15

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці15

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →