УЕФА вызначыў даты і час пачатку матчу мінскага «Дынама» ў футбольнай Лізе канферэнцый.
Uefa.com
3 кастрычніка. Дынама (Мінск) — Хартс (Шатландыя) (пачатак 19:45)
24 кастрычніка. ХІК (Фінляндыя) — Дынама (Мінск) (22:00)
7 лістапада. Легія (Польшча) — Дынама (Мінск) (20:45)
28 лістапада. Дынама (Мінск) — Капенгаген (Данія) (20: 45)
12 снежня. Дынама (Мінск) — Ларн (Паўночная Ірландыя) (20: 45)
19 снежня. Панацінаікас (Грэцыя) — Дынама (Мінск) (23:00).
Хатнія гульні «Дынама» будзе праводзіць на нейтральным полі ў Азербайджане без гледачоў.
«Дынама» пачынала выступ з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Прайшло армянскі «Пюнік», у другім раўндзе прайграла балгарскаму «Лудагорцу», у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы прайшло па суме двух матчаў гібралтарскі «Лінкальн».
У плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы прайграла бельгійскаму «Андэрлехту» і трапіла ў асноўную стадыю Лігі канферэнцый.
Дадамо, што беларускі клуб апошні раз гуляў у групавым турніры ў сезоне 2018-2019 (БАТЭ ў Лізе Еўропы). З таго часу беларускія дружыны ў еўравосень не прабіваліся.
Каментары
Не кажу, што абавязкова іх набяруць, але патэнцыял ёсць