Грамадства44

Турарбекава расказала, чым Назарбаеў падобны да Лукашэнкі

«Яны ж адзін у аднаго вучацца».

Alexander Lukashenko Nursultan Nazarbayev Аляксандр Лукашэнка Нурсултан Назарбаеў Александр Лукашенко Нурсултан Назарбаев
Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў на саміце АДКБ. 30 лістапада 2017 года. Фота: Tatyana Zenkovich, Pool Photo via AP

Як Назарбаеў змяніў Канстытуцыю

У новым выпуску ТОКу палітолаг Роза Турарбекава згадала час кіравання былога прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. У 1995 годзе ён ініцыяваў змену Канстытуцыі краіны, якая была прынятая ў 1993-м.

«У гэтай Канстытуцыі быў дастаткова моцны інстытут парламентарызму. Гэта не зусім была парламенцкая рэспубліка, але дастаткова збалансаванай была палітычная сістэма. Канстытуцыя была напісана лёгка і проста»,

— расказвае палітолаг.

Але Назарбаеў з мэтай узмацнення прэзідэнцкай улады ініцыяваў рэферэндум. Што вельмі нагадвае падзеі, што адбываліся ў Беларусі.

«Знаёмая гісторыя, ці не так? Яны ж адзін у аднаго вучацца насамрэч»,

— заўважае Турарбекава.

«Ён ініцыяваў рэферэндум, каб напісаць свой любімы артыкул нумар 40. Ён называецца «Прэзідэнт». Там вельмі шырока без практычна нейкіх абмежаванняў апісваюцца паўнамоцтвы прэзідэнта.

@tokbelarus Почему молчание — не знак согласия белорусов. Делится наблюдениями политолог Роза Турарбекова #беларусь #казахстан #сравнение #белорусы #казахи #минск #минсксейчас #нашаніва ♬ transgender - &lt3

Мне гэта Канстытуцыя і гэты артыкул нагадваюць плакаты, што віселі ў 1990-я гады. «Пункт першы. Бос заўсёды мае рацыю. Пункт другі. Калі бос не мае рацыі, глядзі пункт першы».

Акрамя гэтага, пасля рэферэндуму 1995 года руская мова атрымала статус мовы афіцыйнай дакументацыі.

«Гэта была саступка рускім, большая частка якіх да таго часу ўжо з'ехала», — заўважае Турарбекава, якая ў той час была выкладчыцай Казахскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У далейшым у Канстытуцыю ўнеслі шэраг змен, якія былі накіраваныя на яшчэ большае ўзмацненне ўлады прэзідэнта, працягненне яго паўнамоцтваў.

Казахстан і Расія

Па словах Розы Турарбекавай, «адносіны Казахстана і Расіі заўсёды насілі гарманічны характар, хаця Назарбаеў заўжды разумеў, наколькі Расія небяспечная».

Vladimir Putin, right, and Kazakhstan's former President Nursultan Nazarbayev Нурсултан Назарбаеў і Уладзімір Пуцін Нурсултан Назарбаев и Владимир Путин
Нурсултан Назарбаеў (злева) і Уладзімір Пуцін на парадзе 9 мая 2019 года ў Маскве. Фота: AP Photo / Alexander Zemlianichenko

Палітолаг адзначае, што палітыка Казахстана ў адносінах да Расіі прадугледжвала разумны баланс у адносінах і «пастаянную дэманстрацыю не тое што лаяльнасці, але пэўнай прыхільнасці».

Як тлумачыць Турарбекава, гэта было абумоўлена тым, што вялізная мяжа паміж дзвюма краінамі — самая вялікая сухапутная мяжа ў свеце — «увогуле ніяк не была абсталявана», пераходы былі праз сто кіламетраў.

«Таму Назарбаеў заўсёды выступаў як ініцыятар усялякага кшталту еўразійскіх інтэграцыйных праектаў. Пры гэтым выбудоўваў зусім іншыя сувязі», — расказвае палітолаг і адзначае, што знешнюю палітыку Назарбаева можна назваць сапраўды шматвектарнай.

«Ён выбудоўваў выдатныя адносіны з Захадам. Усімі праўдамі і няпраўдамі дабіваўся, каб быць прынятым і развіваў адносіны. Ён зрабіў Казахстан прывабнай, адкрытай для замежных інвестыцый краінай»,

— гаворыць Турарбекава.

Па словах палітолага, «там дзе інвестыцыі, там і інтарэсы». Замежныя краіны, такія, як ЗША ці Кітай, уклаўшы сур'ёзныя інвестыцыі ў краіну, былі зацікаўлены ў абароне сваіх інвестыцый у «выпадку чаго».

Глядзіце цалкам:

Каментары4

  • Acab
    13.08.2024
    Каб спадарыня Турамбэкава сказала "шчучыншчына дзьвюма дзьверы нарэсьце", дык я гатовы дыплём ганаровай пажыцьцёвай лідаркі абнесьці ў спадарыні Георгіеўны Першай на карысьць спадарыні Ружы.
  • статут
    14.08.2024
    во як. не ведала, што лукавы ідэю рэферэндуму па змене канстытуцыі і двухмоўі ў казахскага калегі падглядзеў
  • статут
    14.08.2024
    да т.зв. рэферэндуму 96-га ў Беларусі (а да таго Беларускай ССР) не было Канстытуцыі на расейскай мове

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →