Не ўлічаная атака беспілотнікаў пад Масквой.
Міністэрства абароны Расіі сцвярджае, што за ноч над трыма абласцямі былі збітыя 18 украінскіх беспілотнікаў. Пры гэтым міністэрства не згадвае тыя дроны, пра якія нядаўна напісаў губернатар Растоўскай вобласці, а таксама меркаваную атаку дронаў на аэрадром пад Масквой.
Паводле кароткага паведамлення расійскага вайсковага ведамства, у ноч на панядзелак над Курскай вобласцю былі збітыя 11 украінскіх беспілотнікаў самалётнага тыпу, над Белгародскай — пяць, над Варонежскай — два.
За паўгадзіны да з'яўлення прэс-рэлізу Міністэрства абароны губернатар Растоўскай вобласці Расеі Васіль Голубеў напісаў у тэлеграме, што ўначы над вобласцю былі збітыя чатыры ўкраінскія дроны.
Акрамя таго, пад Масквой, каля вайсковага аэрадрома Чкалаўскі, паводле неправераных звестак з мясцовых крыніц, уначы стралялі па адным або некалькіх беспілотніках.
Каментары