Свет11

Кандыдат у віцэ-прэзідэнты ЗША жорстка раскрытыкаваў Трампа

Камала Харыс упершыню выступіла на мітынгу разам з кандыдатам у віцэ-прэзідэнты Цімам Уолцам. Па словах губернатара Мінесоты, Дональд Трамп не мае паняцця, што значыць служыць нацыі, піша Deutsche Welle.

Цім Уолц. Фота: Matt Rourke / AP

Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі на выбарах прэзідэнта ЗША і віцэ-прэзідэнт краіны Камала Харыс упершыню выступіла на перадвыбарным мітынгу з губернатарам Мінесоты Цімам Уолцам, якога яна абрала ў якасці прэтэндэнта на пасаду віцэ-прэзідэнта.

У сваім выступе ў Філадэльфіі (штат Пенсільванія) у аўторак жніўня, Уолц рэзка раскрытыкаваў кандыдата на найвышэйшую дзяржаўную пасаду ад рэспубліканцаў Дональда Трампа, заявіўшы, што ён сее ў краіне «хаос і раскол».

Па ягоных словах, Трамп не мае паняцця аб тым, што значыць служыць нацыі, «бо занадта заняты служэннем самому сабе». За свой тэрмін на пасадзе кіраўніка Белага дома ён давёў эканоміку да краху, заявіў Уолц перад 10 тысячамі прысутных. Акрамя таго, падчас прэзідэнцтва рэспубліканца ў Злучаных Штатах узрасла колькасць гвалтоўных злачынстваў — не лічачы тых злачынстваў, якія здзейсніў сам Трамп, дадаў ён.

Адначасова Уолц падкрэсліў, што перадвыбарная кампанія дэмакратаў — гэта не барацьба супраць Дональда Трампа. «Наша кампанія — гэта барацьба за будучыню», — растлумачыў ён.

У сваю чаргу Харыс сказала, што яна і яе партнёр на выбарах змагаюцца за будучыню, у якой стануць абараняць фундаментальныя свабоды. Яна выказала ўпэўненасць, што Уолц стане лідарам, «які аб'яднае нацыю і будзе прасоўваць яе наперад».

Яна назвала губернатара Мінесоты змагаром за сярэдні клас, патрыётам, які, як і яна, верыць у незвычайныя перспектывы Амерыкі.

Афіцыйнае вылучэнне Харыс у кандыдаты ў прэзідэнты адбудзецца ў другой палове жніўня. З'езд Дэмакратычнай партыі пройдзе з 19 па 22 жніўня ў Чыкага. Аднак галасаванне на ім пасля датэрміновага афіцыйнага зацвярджэння кандыдатуры Харыс будзе проста фармальнасцю.

Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца 5 лістапада. Джо Байдэн на фоне росту боязі, у тым ліку ад паплечнікаў па Дэмакратычнай партыі, 21 ліпеня абвясціў аб выхадзе з прэзідэнцкай гонкі і прапанаваў у якасці замены Камалу Харыс.

Тая пагадзілася балатавацца на найвышэйшую дзяржаўную пасаду і атрымала дастатковую падтрымку для афіцыйнага вылучэння дэлегатамі-дэмакратамі на нацыянальным з'ездзе.

Каментары1

  • Старый лысый комунист
    08.08.2024
    Этот кандидат известен тем что подписал закон о том что в мужских туалетах должны лежать женские прокладки и тампоны. Его критика очен важна для нас . Крупнейший спец и друх всех хартейских сумашедших.

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»29

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

Вось у якіх раёнах Мінска можа зноў пагоршаць якасць вады2

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?3

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто20

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць1

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры2

«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»29

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →