Каля 6:30 жыхары расійскага горада чулі некалькі гучных выбухаў над горадам.
Паводле папярэдняй інфармацыі, сілы СПА збілі беспілотнікі.
Таксама жыхары горада публікуюць фота пашкоджанага жылога дома на поўначы горада, паведамляе тэлеграм-канал «Осторожно, новості»
Паводле звестак губернатара Гусева, пашкоджаны дом на вуліцы Бярозавы Гай. Абломкі яшчэ аднаго БПЛА ўпалі на Ленінскім праспекце, выбітае шкло ў некалькіх кватэрах шматкватэрнага дома, пашкоджанні таксама атрымалі аўтамабілі. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.
Частка Ленінскага праспекта перакрытая, на дарозе валяюцца фрагменты БПЛА, у адной з машын імі выбіла шкло.
Каментары