Грамадства

Сікорскі: Польшча працягвае працаваць над вызваленнем Пачобута

Сікорскі запэўніў, што ўвесь час думае пра Пачобута, а польскі бок штодня прадпрымае дзеянні, накіраваныя на яго вызваленне.

Анджэй Пачобут. Фота: sb.by

Польшча працягвае працаваць над вызваленнем палітвязня Анджэя Пачобута. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў краіны Радаслаў Сікорскі журналістам, адказваючы на пытанні аб абмене зняволенымі, які адбыўся ўчора паміж ЗША, Германіяй, Польшчай, Славеніяй, Беларуссю і Расіяй. Прамое ўключэнне ад будынка МЗС транслявалася ў эфіры TVN24, піша Reform.news.

Па словах Сікорскага, дзеянні ў дачыненні да «беларускіх палітвязняў, у тым ліку Анджэя Пачобута, працягваюцца ў іншым рэжыме».

Сікорскі запэўніў, што ўвесь час думае пра Пачобута, а польскі бок штодня прадпрымае дзеянні, накіраваныя на яго вызваленне.

Пытанні аб дэталях абмену, а таксама аб удзеле ў ім Польшчы міністр прапанаваў задаваць спецыяльным службам і пракуратуры.

У заяве прэс-сакратара міністра — каардынатара спецыяльных службаў Польшчы Яцэка Дабжынскага, апублікаванай учора, гаварылася, што «ўлады Рэспублікі Польшча — прэзідэнт, прэм'ер і ўрад — пагадзіліся з просьбай уладаў ЗША, каб з захаваннем нормаў польскага права ўключыць у абмен асоб, зняволеных у Расіі і Беларусі, а таксама ў краінах NATO арыштаванага ў Польшчы ў 2022 годзе Паўла Рубцова, афіцэра ГРУ, які рэалізаваў выведвальныя заданні на тэрыторыі Еўропы і чакае крымінальнага працэсу».

Каментары

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады6

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі5

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады6

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →