Эканоміка

Ці будзе еўрапейскі Цэнтрабанк адпускаць інфляцыю? Нямеччыне гэта было б выгадна

Эканомікі Германіі і Францыі перажываюць бязрадасныя часы. У той жа час паказчыкі Іспаніі, Партугаліі і Грэцыі растуць. Гэта дыктуе розныя падыходы да фінансавай палітыкі. Які з іх пераможа?

European Central Bank Еўрапейскі цэнтральны банк Европейский центральный банк
Фота: Jon Hicks / Getty Images

Эканомікі дзвюх магутных краін Еўропы, якія традыцыйна былі яе лідарамі, Германіі і Францыі, перажываюць істотныя цяжкасці.

Як піша эканамічны аглядальнік Bloomberg Маркуш Эшворт (Marcus Ashworth), 

Германія апошнія два гады знаходзіцца ў стагнацыі, прамысловыя замовы працягваюць зніжацца, і прыкмет аднаўлення пакуль не відаць. Прычыны гэтаму аўтар бачыць у спыненні паставак танных расійскіх энергарэсурсаў і спадзе экспартнага рынку ў Кітаі.

Акрамя гэтага, нямецкі аўтапрам сутыкнуўся з дадатковай праблемай — ростам канкурэнцыі Кітая ў пастаўках на рынак электрамабіляў. У выніку ў маі гэтага года прамысловая вытворчасць паказала найгоршы вынік за апошнія чатыры гады.

У той жа час эканомікі паўднёвых краін Еўропы — Іспаніі, Партугаліі і Грэцыі — дэманструюць шматабяцальныя прыкметы росту. Іспанія, чацвёртая па памеры эканоміка еўразоны, у гэтым годзе паказала самы істотны рост. Пры гэтым там растуць і спажывецкія цэны, што стварае пагрозу для новага вітку інфляцыі.

Такі падзел стварае дылему для Еўрапейскага цэнтральнага банка, палітыка якога накіраваная на зніжэнне інфляцыі ў еўразоне да 2% за год (у чэрвені яна была на ўзроўні 2,5% — беларусы пра такую лічбу могуць толькі марыць, такога ні разу не было за час кіравання Аляксандра Лукашэнкі, але Еўропа лічыць такі паказчык нездаровым). У мінулым месяцы ЕЦБ знізіў працэнтную стаўку на 25 пунктаў да 3,75%.

Далейшае яе зніжэнне можа выклікаць рост інфляцыі, асабліва ў сферы паслуг. Але зніжэнне стаўкі неабходна для стымулявання эканамічнай актыўнасці Германіі. Што выберуць палітыкі, пакажа час.

Каментары

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Усе навіны →
Усе навіны

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны25

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Галоўнае
Усе навіны →