Грамадства33

Лукашэнка: Апошнім часам бачу, што Акадэмія навук дапускала сур'ёзныя пралікі

«Мяне пераконваюць у тым, што нам трэба сур'ёзна паглядзець на развіццё акадэмічнай навукі і прыняць адпаведныя рашэнні па ўсіх напрамках», — заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка сёння правёў нараду з рабочай групай па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук.

Гэта група створана па распараджэнні Лукашэнкі ў чэрвені. Яна працуе на пастаяннай аснове і павінна вывучаць пытанні практыкаарыентаванасці і рэзультатыўнасці навуковых даследаванняў і распрацовак вучоных НАН Беларусі, укаранення распрацовак у галінах эканомікі і сацыяльнай сферы, распрацоўкі імпартазамяшчальнай прадукцыі і тэхналогій, экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі. Штогод рабочая група будзе прадстаўляць Лукашэнку даклад аб выніках работы і прапановы па вырашэнні выяўленых праблемных пытанняў.

Як падкрэсліў ва ўступным слове Лукашэнка, Беларусь цяпер знаходзіцца на такім этапе развіцця, калі без навукі немагчыма зрабіць ніякага руху наперад, піша БелТА.

«Таму навука і яшчэ раз навука», — заўважыў ён. І ў Беларусі займаюцца навуковымі даследаваннямі як прыкладнога, так і фундаментальнага характару. Але з чым тады звязана стварэнне рабочай групы, якая павінна вывучыць сітуацыю ў навуковым асяроддзі, перш за ўсё ў Акадэміі навук?

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў: «Навуцы мы аддаём усе прыярытэты, без яе развіццё немагчыма. Але апошнім часам я бачу, што Акадэмія навук дапускала сур'ёзныя пралікі. Гэта таксама бывае. Навука такая рэч, калі даводзіцца ісці непраторанымі шляхамі, калі трэба асвойваць сур'ёзныя праблемы, браць вяршыні. Таму, зразумела, памылкі магчымыя. Але, што мяне насцярожыла, што памылкі дапускаліся Акадэміяй навук там, дзе іх быць не павінна, дзе мы ўжо нечаму навучыліся: у жывёлагадоўлі, у раслінаводстве».

Напрыклад, у НАН створаны і працуюць навукова-практычныя цэнтры, дзейнасць якіх, паводле слоў Лукашэнкі, не лепшая за іншыя аналагічныя структуры, што існуюць па-за Акадэміяй навук. «А павінны быць лепшымі», — падкрэсліў ён

Акрамя таго, да стварэння рабочай групы падштурхнулі звароты некаторых спецыялістаў, членаў урада.

«Мяне пераконваюць у тым, што нам трэба сур'ёзна паглядзець на развіццё акадэмічнай навукі і прыняць адпаведныя рашэнні па ўсіх напрамках», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы жывём у эпоху беспрэцэдэнтных магчымасцей развіцця нашай краіны. Магчымасці каласальныя. Упусціць нельга. Ёсць устойлівая база і пэўныя вынікі як у традыцыйных галінах, так і ў новых напрамках эканомікі. Але без рэальнага прарыву ў навуцы падняцца на наступную ступень будзе не проста цяжка — немагчыма. Навука павінна апярэджваць час, але ні ў якім разе не плесціся ў хвасце», — падкрэсліў Лукашэнка.

Каментары3

  • Марксизм и вопросы языкознания
    30.07.2024
    Товарищ Сталин, вы большой учёный...
  • Там аўдыт спачатку трэба правесці
    30.07.2024
    Злодзей Гусакоў усе скраў?
  • даведка
    30.07.2024
    Гусакова нужно срочно увольнять и ставить на его место верную науке Кочанову.

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Усе навіны →
Усе навіны

«Міліцыянер цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон». Пачыталі водгукі на беларускія суды3

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі3

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі20

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў4

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!53

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам10

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Галоўнае
Усе навіны →